Государственное учреждение образования

ДЕТСКАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ШКОЛА ИСКУССТВ г.ГРОДНО

 
ГЛАВНАЯ
ШКОЛЬНАЯ ЖИЗНЬ
ЛАУРЕАТЫ КОНКУРСОВ
УЧЕНИКАМ И РОДИТЕЛЯМ
ГАЛЕРЕЯ
КОНТАКТ
ПОЛЕЗНОЕ


ГЛАВНАЯ

ШКОЛЬНАЯ ЖИЗНЬ

ЛАУРЕАТЫ КОНКУРСОВ

УЧЕНИКАМ И РОДИТЕЛЯМ

ГАЛЕРЕЯ

КОНТАКТ

ПОЛЕЗНОЕ

КАРОТКІ НАРЫС ПА ГІСТОРЫІ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСІ (ПАЎЛЕНКА Н.В.)

АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ І ТЭРМІНЫ ПОМНІКІ МАСТАЦТВА, АЎТАРЫ
МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ.
ЧАСТКА 1: АГУЛЬНАЕ ПАНЯЦЦЕ, НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА, АРХІТЭКТУРА

1. Мастацтва Беларусі – агульныя паняцці
2. Народнае мастацтва Беларусі. Сімволіка беларускага арнаменту
3. Архітэктура Беларусі– асноўныя паняцці, асаблівасці сельскай і гарадской забудовы
4. Замкавае, палацавая і сядзібнае дойлідства
5. Храмавае будаўніцтва
6. Гарадская архітэктура. Сучасная архітэктура Беларусі. Страчаная спадчына.
...

ЧАСТКА 2: ЖЫВАПІС, СКУЛЬПТУРА, ГРАФІКА

 
1. Мастацтва Беларусі – агульныя паняцці

Культура Беларусі мае шматвекавую гісторыю, славутую і поўную сур’езных дасягненняў сусветнага ўзроўню. Мастацтва Беларусі, як частка культуры, якая адлюстроўвае эстэтычныя і светапогледавыя ідэалы, з’яўляецца асновай для разумення не толькі агульнаеўрапейскіх плыняў, але і мясцовай самабытнасці, арганічна ўваходзіць і ўзбагачае сусветную культуру.
На Беларусі прысутнічаюць усе віды пластычнай творчасці – ад выяўленчага мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфія) дла прасторавых і утылітарных відаў – архітэктуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайна.
Стылістычнае развіцце ў большасці адпавядае класічнай еўрапейскай класіфікацыі – ад першабытнага мастацтва да постмадэрну/нізму. Прысутнічае выразны падзел на народнае і прафесійнае (свецкае і рэлігійнае) мастацтва. Самабытнасць беларускаму мастацтву надае і разнастайнасць рэлігійных канфесій (каталіцызм, праваслаўе, іудаізм і г.д.), якія адначасова прысутнічалі і прысутнічаюць да нашых часоў па ўсей тэрыторыі.
Ёсць і вельмі смутныя старонкі ў беларускім мастацтве – гэта неверагодная лічба страчаных каштоўнасцяў, звязаных не толькі з войнамі, якія праходзілі праз Беларусь амаль кожныя паўсотні год , знішчаючы насельніцтва і мясцовую культуру, але і сацыяльна-палітычнымі зменамі, якія не ў меншай ступені паўплывалі на знішчэнне культурнай спадчыны.
Мастацкая культура і кірункі яе развіцця па рознаму прадстаўлены ў розных формах дзяржаўнасці – ад першых княстваў (Полацкае, Гарадзенскае і г.д.), Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі, Польскай Рэспублікі, Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі да сёняшняй Рэспублікі Беларусь. З гэтым звязана адна з вялікіх праблем беларускага мастацтвазнаўства – цяжка выявіць “чыстых” прадстаўнікоў беларускага мастацтва - большасць з іх уваходзяць у спіс культурнай спадчыны іншых дзяржаў – Польшчы (Фердынанд Рушчыц, Уладзіслаў Стрэмінскі…), Расіі (Леў Бакст, Іван Хруцкі…), Літвы (Ян Рустэм…), Францыі (Марк Шагал, Хаім Суцін…), Італіі (Джузэппа Сакка, Джавані Марыя Бернардоні…) і г.д. Савецкая ўлада ў большасці паспрыяла "знікненню" мастацтва "класавых ворагаў " не толькі занядбаннем і знішчэннем архітэктурных рэлігійных і свецкіх помнікаў, но і шчодрымі "падарункамі", так у 70х вялікая калекцыя партрэтнай радзівілаўскай галерэі была аддана Польшчы. І толькі намаганнем невялікай групы патрыётаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў адбываецца адраджэнне беларускай мастацкай спадчыны.

 
2. Народнае мастацтва Беларусі. Сімволіка беларускага арнаменту.

Народнае мастацтва ахопвае разнастайныя віды народнай творчасці, розных па змесце, форме і функцыям. Характэрнымі рысамі з’яўляецца калектыўнасць (агульныя рысы для ўсіх), вусная перадача ведаў, пераемнасць праз паўтор, абрадавасць (сакральнасць) як для спецыяльных абрадавых прадметах, так і часткова ў штодзенных ужытковых. Можна вылучыць тры асноўныя накірункі - традыцыйнае народнае мастацтва, самадзейнае народнае мастацтва і прафесійнае народнае мастацтва.
Традыцыйнае народнае мастацтва непарыўна звазана з традыцыйнай сялянскай культурай і ўключае як архітэктуру (жыллё і гаспадарчыя будынкі), яе аздабленне, так і прадметы штодзеннага ўжытку: прылады працы, мэбля, посуд, тканіны і інш, адзенне і абрадавыя атрыбуты. Існавала да канца ХІХ – сярэдзіну ХХ стагоддзя (у пачатку 20 стагоддзя 15 % жыхароў былі гараджанамі - у пачатку 21 стагодзя - 74%, штогод Беларусь страчвае ў сярэднім 274 вёскі (https://be.wikipedia.org/wiki/Насельніцтва_Беларусі )). Капіталізацыя, міграцыі Першай сусветнай, рэвалюцыі, урбанізацыя, змена структуры грамадства, стылю жыцця і каштоўнасцяў прывялі да заняпаду традыцый, разбурыўся механізм пераймання пакаленнямі - 70-80 гады 20 стагоддзя можна назваць апошнімі ў існаванні жывых традыцый і пераход іх у музейны стан - калі ў мінулым народнае мастацтва прасякала ўвесь побыт сялян, то сучаснае становішча значна звузіла сферу выкарыстання многіх прадметаў - да іх поўнага знікнення ў жыцці. На сеняшні дзень - гэта не масавая з'ява, а справа адзінкавых народных майстроў, што сведчыць аб страты галоўнай рысы традыцыйнага народнага мастацтва - калектыўнасці
Этнаграфічныя музеі Беларусі:
1. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Строчыцы)
2. Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"
3. Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
4. Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый
5. Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок"
6. Мотальскі музей народнай творчасці
7. Музей старажытнабеларускай культуры
8. Музей беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы
Самадзейная народная творчасць характэрна для ХХ і ХХІ стагоддзяў. Яна можа ўключаць узоры традыцыйнага мастацтва, але мастацкі твор цяпер вызначаўся не столькі страражытнымі канонамі, а колькі талентам і густам аўтараў, а таксама “модай“ і кан’юнктурай. Для яе характэрна павышаная дэкаратыўнасць, жаданне падабацца пакупніку, што прывяло да страты сапраўдных традыцый і росквіту сваесаблівага кітчу, павярхоўных стылізацый, нават дыскрэдытацыі "народнай стылістыкі", дэвізу "ствараю, як хачу". Вельмі часта самадзейная народная творчасць выходзіць па-за межы чыстай утылітарнасці (утылітарнасць, ці мажлівасць функцыянальна выкарыстоўваць рэчы) у станковае мастацтва - г.значыць самастойнага, незалежнага прадмету мастацтва (панно, скульптуры і г.д.). Вельмі важна не блытаць паняцці "самадзейнага" і "народнага" мастацтваў: першае ствараецца на падставе густу і ведаў майстра, другое - працягвае традыцыі і каноны старажытнага калектыўнага (народнага) мастацтва. Званне "народнага майстра" даецца не аматару-умельцу, а чалавеку, які сваёй справай захоўвае аўтэнтычнасць традыцый.
Прафесійнае народнае мастацтва (народныя рамествы, промыслы) - паўстала на падставе рамяства, калі прадметы вырабляліся не толькі для ўласнага ужытку, але і на продаж (кераміка, кавальства і г.д.), прадстаўляе сабой дробнатаварную вытворчасць з выкарыстоўваннем ручной працы. Часцей за ўсё прадстаўляе мясцовыя мастацкія традыцыі.
Таксама народная мастацтва можна падзяліць на мужчынскі і жаночы від дзейнасці. Жылле, прадметы хатняга начыння, посуд традыцыйна адносілася да мужчынскай сферы : кавальства, вырабы з дрэва жылых і гаспадарчых будынкаў, мэблі, посуду, прылад працы, транспарту, скульптуры і г.д., упрыгожванне разьбой, інкрустацыяй і інш, ганчарства, пляценне з лазы. Да жаночай сферы адносіцца ткацтва, вышыўка, роспіс (пісанкі, дываны), выцінанкі (выразанкі), саломапляценне.

Характэрныя рысы беларускага народнага мастацтва.

Архаічнасць і язычніцкія традыціі. Народнае мастацтва беларусаў захавала элементы дахрысціянскай язычніцкай культуры ў большай ступені ў параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі народамі (украінцамі, рускімі). У традыцыях будаўніцтва (выбар месца, матэрыялу, абрады, сімволіка дэталяў і г.д.), адзенні (абярэжная і малітоўная вышыўка, колер і узор тканіны), геаметрычным арнаменце прасочваецца міфалагічнасць мыслення і сувязь з архаічнымі рытуаламі і абрадамі . Сімвалічнымі з’яўляюцца не толькі зоаморфныя і геаметрычныя выявы і формы, але і колер: у спалучэнні бела-чырвоны-белага чырвоны колер ніколі не пераважае над белым – белага значна больш і ў адзенні, і рушніках, дзе чырвоны – колер жыцця, агню, сонца, а белы –выключна пазітыўны - колер вышэйшы, духоўнай чысціні, універсальны знак свету як святла і сусвету, волі, пачатка).Дарэчы, Беларусь адна з нешматлікіх краін, у назве якой прысутнічае колер.
Геаметрычны арнамент. Геаметрычны арнамент найбольш старажытны і ўяўляе сабой форму знакавай пісьменнасці – гэта не проста аздоба прадметаў, перш заўсе, гэта інфармацыя, паданая ў форме замовы, малітвы. Беларускі даследчык Міхась Кацар (“Беларускі арнамент”, 1998), які ўсё жыццё збіраў узоры беларускага арнаменту на тканых і вышываных вырабах, сцвердзіў, што мясцовы арнамент мае дачыненне да старажытнага язычніцкага светапогледу, дзе ў знаках і сімвалах зашыфраваныя ўяленні пра прыроду, працу, чалавека, багоў, кампазіцыя са знакаў – гэта своеасаблівая мова-код, зварот да багоў. Аб значэнні і сімволіке беларускага арнаменту можна даведацца на старонках http://ornaments.shuma.by
Найбольш распаўсюджаныя матывы – ромб, ромб з праменямі у розных вырыяцыях можа азначаць Сонца, Зямлю, Вясну, Жыццё і г.д., зорка – Чалавека, Агонь, лінія з “рагамі”- Багацце і г.д. У залежнасці ад таго, які выкарыстоўваецца матыў (ён можа быць складаным – з некалькі простых элементаў), у які рытм складваецца рапарт арнамента, колькі матываў уваходзіць у кампазіцыю змяняецца “тэкст” – змест арнаментальнага дэкору.
Этнаграфічныя музеі Беларусі:
1. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Строчыцы)
2. Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"
3. Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"
4. Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый
5. Музей народнай творчасці "Бездзежскі фартушок"
6. Мотальскі музей народнай творчасці
7. Музей старажытнабеларускай культуры
8. Музей беларускага народнага мастацтва ў в. Раўбічы

3. Архітэктура Беларусі– асноўныя паняцці, асаблівасці сельскай і гарадской забудовы.

Асноўнымі тыпамі паселішчаў на Беларусі з'яўляліся гарады , мястэчкі, вёскі (сельскія паселішча), аднадворныя і маладворныя сядзібы : сельская (фальварак, хутар, карчма, двор млынара, лесніка і інш) і шляхецкая (маёнтак, засценак, фальварак, палацава-сядзібны комплекс).

Вёска (ад старажытнаславянскага “весь”) – асноўны тып паселішчаў на Беларусі да 20 ст. Жыхары вескі – гэта ў асноўным сяляне, асноўны занятак іх – сельская гаспадарка – земляробства, жывелагадоўля і разнастайныя промыслы. Асноўнай структурнай адзінкай вескі была сядзіба (двор), якая складалася з жылля і цэлага комплексу падсобных і гаспадарчых пабудоў. Амаль кожны сялянскі двор на працягу стагоддзяў уяўляў самой універсальную гаспадарку, якая сама амаль цалкам забяспечвала ўсе патрэбы: вырошчвала збожжа і розныя сельскагаспадарчыя культуры, выпякала хлеб, гатавала розныя прадукты і кулінарныя вырабы, апрацоўвала лен, пяньку, футру, скуры, ткала тканіны, вырабляла адзенне і абутак, будавала жылле, майстравала розныя прылады, транспартныя сродкі, вырабляла начынне, прадметы паўсядзеннага ўжытку. На Беларусі былі распаўсюджаны некалькі планіровачных форм паселішчаў, па якому можна сведчыць аб старажытнасці вёскі: свабодная (бессістэмная, скучаная), гнездавая, радковая (лінейная), вулічная, сістэмная. Свабодная планіроўка вядома са старажытных часоў. Яна характарызуецца хаатычным размяшчэннем сядзіб у залежнасці ад зручнага месца і рэльефу, а таксама абрадавых традыцый - жылле можна было будаваць толькі ў спрыяльных мясцінах. Да пераходнага тыпу адносіцца гнездавая планіроўка, калі група сем’яў, звязаных кроўнай роднасцю, сялілася вакол цэнтральнай (прадзедаўскай) сядзібы, рассяляючыся пазней па переферыі, утвараючы з цягам часу вялікае родавае “гняздо” аднафамільцаў. Такая планіроўка часцей за ўсе сустракалася на Палессі, дзе існавала шмат вялікіх весак, што складаліся з некалькіх родавых груп сем’яў, сядзібы якіх цесна прымыкалі адна да адной. Радковая (лінейная) планіроўка ў значнай ступені была абумоўлена характарам рэльефу і часта сустракалася ў прырэчных весках, дзе жылле і іншыя памяшканні будаваліся ў адзін рад, выходзячы фасадам да ракі. Пры гэтым вуліца, што праходзіла каля сядзіб, абмяжоўвалася з другога боку берагам ракі ці возера.Вулічная планіроўка з надзеламі па дзве стараны з'явілася звазана з дзяржаўным упарадкаваннем і кіраваннем ( валочная сістэма 16 с.) - часта на адной старане вуліцы размяшчалася жылле, а па другую - гаспадарчыя будынкі. У 20 ст. палітычныя змены, ваенныя знішчэнні і сучасныя погляды на рацыянальную архітэктуру прывялі да стварэнна сістэмнай планіроўкі з аднолькавымі надзеламі з двух бакоў вуліцы ці нават кварталамі. Побач с вёскай на ўзвышшу былі могілкі..
Больш буйныя вёскі - з адміністрацыйным цэнтрам воласці ці прыхода, да якога цягнуліся суседнія вескі, хутары, засценкі, называлася сяло (часта назва "вёска" захоўваецца). Асноўная прыкмета сяла – наяўнасць тут царквы, валасной управы, карчмы, крамы і іншых грамадскіх устаноў.
Амаль усе пабудовы ў вёсцы рабіліся з дрэва - драўлянае дойлідства на Беларусі мае глыбокія і трывалыя традыцыі. Будаўніцтва жылля ў народнай традыцыі было абстаўлена разнастайнымі звычаямі, абрадамі, абярэгамі на значымых этапах: выбар месца для жылля, нарыхтоўку і апрацоўку драўніны, закладку фундамента, рэгламентацыяй колькасці вокнаў, іх арыентацыяй, размяшчэннем печы, покуці і г.д.Асобая ўвага надавалася выбару месца для жылля - не толькі рацыянальнымі меркаваннямі (зручнасць камунікацыі, характар грунту і г.д. але і старажытнымі ўяленнямі : звычай не дазваляў будаваць хату на скрыжаванні дарог і на закінутых шляхах (лічылася, што па начам там блукуюць злыдні), непрымальным было месца, дзе раней стаяла лазня (у міфалогіі гэта прыстанак ведзьмаў), праклятым было месца дзе адбывалася забойства ці калісьці былі знойдзены чалавечыя косці. Месца павінна было звазана з вобразамі дабрабыту і шчасця - там, дзе раней ужо калісьці стаяла хата, у якой мірна працякала жыццё, ці тое месца, якое аблюбоўвала сабе для адпачынку рагатая жывёла, якая ў славянскай міфалогіі была сімвалам хатняга дабрабыту. Увогуле, у беларусаў жывыя істоты былі звязаны з дабрабытам - таму месца, дзе яны адпачывалі, лічылася добрым (нават назіралі мурашоў)
(В.С. Цітоў . Этнаграфічная спадчына, Мінск, Беларусь, 1997)

Двор-сядзіба. - вельмі распаўсюджаны тып паселішча на Беларусі да 2й паловы 20 стагоддзя. Знішчэнне тыпу паселішча звязана з савецкай уладай, калектывізацыей, знішчэннем класа дваран (шляхты) і заможных сялян (кулакоў).
Фальварак (ад нямецкага Vorwerk – хутар) – дробнае уладанне (вотчына) паноў - невялікае пасяленне ў некалькі двароў, першапачаткова абазначаў феадальную гаспадарку, маентак, дзе жыў феадал. Вялікія маенткі мелі некалькі феадальных сядзіб – фальваркаў. Пасля аграрнай рэформы 1557 г. фальварак стаў асновай гаспадаркі. Тут у цэнтры сядзібы стаяў панскі дом, разнастайныя гаспадарчыя і прамысловыя пабудовы, у прыватнасці свірны, скляпы, гумны, адрыны для сена, канюшня, вазоўня, рамесныя майстэрні, кузня, млын, бровар, карчма, пякарня, вяндлярня, сырніцы, размяшчаліся сажалкі, дзе вырошчвалі рыбу, побач – пладовы сад, пасека. Фальварак, такім чынам, быў свайго роду аграрна-прамысловым комплексам. У некаторых фальварках ствараліся мануфактуры па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, апрацоўцы лесу, вырабу шкла, ткацкія і інш.
Засценак – паселішча дробнай шляхты ў 1 – 3 сядзібы. Узнікла пасля рэформы 1557 г. разам з так званымі ўстаўнымі вескамі. У сувязі з рэформай уся зямля дзялілася на тры часткі, тры полі; аднак шмат зямельных астраўкоў і ўрочышчаў заставаліся за межамі ("за сценкамі") асноўнага масіву, яны здаваліся ў арэнду дробнай шляхце. Так узнікалі засценкі, якія адрозніваліся ад хутароў сацыяльным паходжаннем жыхароў. З цягам часу (у выніку сямейных падзелаў) засценкі маглі павялічвацца да 5 – 10 і болей сядзіб. У савецкі час засценкі зніклі як у выніку ссялення жыхароў з хутароў, так і перайменавання іх у вескі.
Хутар – старажытны тып беларускіх паселішчаў, абумоўлены ландшафтам (лес, балота) - адасобленая сялянская гаспадарка з сядзібай, якая знаходзілася непасрэдна на зямельным надзеле селяніна. Масавы характар працэс хутарызацыі набыў у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. у сувязі са сталыпінскай аграрнай рэформай. Рост хутароў прадаўжаўся і ў 20-ых гадах і быў перапынены прымусовай калектывізацыяй і ліквідацыяй “кулацтва” як класа. У Заходняй Беларусі хутары захаваліся ад 50 – 60-ых гадоў, калі не лічыць асобных выпадкаў адасобленых пасяленняў, якія сустракаюцца і ў наш час. У суседніх рэспубліках Прыбалтыкі прадпрымаюцца небеспаспяховыя спробы адраджэння хутароў як фермерскіх гаспадарак.
Маёнтак (польск.: majatek) — агульная назва землеўладання з панскай гаспадаркай (жылыя і гаспадарчыя будынкі, прадпрыемствы і г.д.) ,часта маёнткам называюць валоданне шляхты і заможных прадстаўнікоў іншых класаў да пачатку XX ст. Панскія маёнткі мелі, як правіла, выразную ландшафтна-планіровачную структуру. Часта цэнтрам маёнтка у заможнай шляхты быў сядзібна-палацавы комплекс (з панскім домам- палацам, курданёрам, уяздной алеяй, садам і паркам - як пейзажным, так і рэгулярным, гаспадарчымі і жыллевымі забудовамі)

У выніку аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі з агульнай масы паселішчаў у 8-9 ст. пачалі вылучацца рамесна-гандлёвыя і адміністрацыйна-палітычныя цэнтры, якія з цягам часу ператварыліся ў мястэчкі і гарады .
Мястэчка – гістарычны тып паселішча, што ўвасабляў у сабе пераходныя рысы сяла і горада, аб чым сведчыць і паходжанне самой назвы: “miasteczko” (польск.) – гарадок. Мястэчкі з’яўляліся гандлева-рамеснымі цэнтрамі, пэўную ролю тут адыгрывала і сельская гаспадарка Узнікалі з ХV – ХVІ стст. на гандлевых шляхах пры княжацкіх маентках, феадальных замках, манастырах, вырасталі з магнацкіх сел і весак, часам – сярод лясоў “на сырым корані”, - у гэтым выпадку магнаты вызвалялі мігрантаў на пэўны тэрмін ад падаткаў. Сацыяльны і этнічны склад местачкоўцаў быў даволі стракатым, у большаці мястэчак пераважала яўрэйскае насельніцтва. У ХVІ – ХVІІ стст. на Беларусі налічвалася больш за 300 мястэчак, большасць з іх – у заходняй частцы краіны. Многія карысталіся магдэбургскім правам – правам на самакіраванне. Мястэчка мела центральны гандлевы пляц, які ажываў у час кірмашоў; вакол яго размяшчаліся храмы, будынкі местачковай управы, пастаялы двор, корчмы, гандлевыя і рамесныя лаўкі. Характэрная рыса мястэчак - адсутнасць абарончых збудаванняў. У савецкі час большасць мястэчак страціла свае значэнне гандлевых цэнтраў і была пераведзена ў разрад звычайных весак, меншая частка – атрымала статус гарадоў і гарадскіх паселкаў.
Горад - гістрарычны тып паселішча, звязаны спачатку з абарончай функцыяй ("градамі" называлі крэпасці), пазней больш важную (асноўную) ролю мае як палітычны, адміністрацыйны, духоўны, культурны і гандлёва-рамесніцкі (прамысловы) асяродак. Галоўная рыса гарадоў - жыхары не займаюцца сельскай гаспадаркай, для яго ўласцівы больш разнастайны па сацыяльнаму, канфесійнаму і этнічнаму склад насельніцтва. Першыя гарады ў поўным сэнсе гэтага слова з'явіліся на Беларусі ў 9 ст., разам з першымі дзяржавамі -княствамі (Полацк, Тураў). У 9-13 ст. вядома больш за 40 гарадоў, на 1 студзеня 2017 было ўжо 113 гарадоў. Сярод гарадоў вылучаюцца лідары, якія становяцца сталіцамі, цэнтрамі дзяржаўных утварэнняў, дзе ідзе міжнародны дыялог, жыве і працуе нацыянальная эліта краіны. На Беларусі сталіцамі асобных дзяржаўных устварэнняў былі Полацк (9-13 стст.), Тураў (10-11 стст.), Пінск (12-13 стст.), Гародня (12-13 стст.), Смаленск (11-14 стст.), Наваградак (13 ст.), Вільня (14-18 стст.), Мінск (20-21 стст.). Планіроўка гарадоў была надзвычай устоўлівай: яны размяшчаліся на водных гаднлёвых шляхах, рэкі забяспечвалі горад вадой і былі натуральнымі перашкодамі да ворагаў; вылучаліся адна або некалькі галоўных вуліц, якія вялі ад замка да асноўных сухапутных шляхаў (вонкава радыяльная планіроўка горада сведчыць аб яго старажытным паходжанні). Пазней у горадзе ствараецца другі цэнтр - дзелавы (гандлевая плошча), які разма з замкам вызначыў асаблівасці гарадской структуры. Так як горад агранічаны знешнімі ўмацаваннямі, забудова яго была досыць шчыльнай і шматпавярховай (2-3). З хрысціянізацыяй у гарадах пачалі будавацца храмы - спачатку праваслаўныя, з крэўскай вуніі 1385 - каталіцкія. Калі звычайныя забудовы горада рабіліся з дрэва, храмы будаваліся мураванымі. У 14 ст. у Вялікім Княстве Літоўскім з'явіліся першыя яўрэйскія абшчыны (Брэст (1388), Гродна (1389)), на пачатак 20 стагоддзя яўрэйскае насельніцтва мястэчак і гарадоў складала ад 40 да 80 % (гэта звязана з "мяжой аседласці" у Расійскай імперыі, прынятай у 1791 годзе пры падзеле Рэчы Паспалітай).Першая і Другая Сусветныя войны, Халакост, савецкая палітыка поўнасцю знішчылі яўрэйскую культуру на Беларусі (захавалася толькі архітэктура). Па перапісу 1897 на тэрыторыи сучаснай Беларуси пражывае каля 900 тысяч яўрэяў (https://belisrael.info/?p=59 , http://www.demoscope.ru/weekly/2003/0105/analit03.php) - гэта каля 14 % насельніцтва . Па перапісу 1999 г., яўрэйскае насельніцтва Беларусі складала каля 28 тыс. чалавек.


Помнікі дойлідства на Беларусі па месту знаходжання можна знайсці на старонках:
https://globus.tut.by "
(Глобус Беларусі - праект Андрэя Дыбоўскага "Архітэктурныя і другія славутасці Беларусі : 11 500 аб'ектаў - 7300 фотаздымкаў)


Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Строчыцы)

4. Замкавае, палацавая і сядзібнае дойлідства.

Замкі Беларусі.
Пачынаючы з 9 стагоддзя на Беларусі пачалі ўзнікаць гарады-крэпасці. Спачатку гэта былі драўляныя абарончыя збудаванні- умацаваны дзядзінец, дзе жыў князь з дружынай, знаходзіліся культавыя і адміністрацыйныя будынкі, жылі прадстаўнікі мясцовай знаці (Бярэсце), пасля - крэпасці з камення і цэглы (Гародня, Крэва,Наваградак, Вільня, Трокі, Ліда). Калі з канца 14 ст. пачаліся ўжывацца гарматы, шмат замкаў прыйшлося прыстасоўваць да новай зброі. Узмацніўся Лідскі замак (ён стаў аднім з найбуйнешых замкаў у ВКЛ). 14-17 стст. на Беларусі- вельмі супярэчлівае: набегі крыжакоў, Крэўская вунія з Каралеўствам Польскім і з'яўленне новай дзяржавы - Рэчы Паспалітай, войны з Крымскім ханствам і Масковіяй паспрыяла абарончаму будаўніцтву, як дзяржаўнаму, так і прыватнаму. У большасці збудаванняў цяжка вылучыць які-небудзь адзіны стыль - часцей за ўсё - гэта злучэнне рысаў раманскага, гатычнага і рэнессанснага стыляў так як вельмі часта яны перабудоўваліся на працягу стагоддзяў. "Чыстымі стылёва" можна назваць Камянецкую Вежу (раманскі), рэнессансным - прыватны замак Радзівілаў у мястэчку Мір, прыватны дом-крэпасць Нонхартаў у Гайцюшніках , сінтэзам розных стыляў - пабудаваны па новаітальянскаё сістэме фартыфікацый замак у Нясвіжу (арх. Ян Марыя Бернардоні, 1583), Гальшанскі замак. На тэрыторыі Беларусі налічваліся каля сотні замкаў, да сённяшніх дзён захавалася толькі некалькі дзясяткаў і большасць з іх у зруйнаваным стане. Акрамя замкаў пасля разделу Рэчы Паспалітай на захадзе Расійскай імперыі будаваліся абарончыя комплексы - крэпасці у Бабруйску і Бярэсці, фарты Гародні, Пішчалаўскі замак (Валадаская турма).
Абарончыя збудаванні на Беларусі:
1. Наваградскі замак (XI-XVI ст.)
2. Стары замак у Гродна(ХІ-ХІХ ст.)
3. Мірскі замак
4. Лідскі замак
5. Камянецкая вежа
6. Любчанскі замак
7. Нясвіжскі замкава-палацавы комплекс
8. Дом-крэпасць Нонхартаў у Гайцюшніках
9. Быхаўскі замак.
10. Мсціслаўскі замак.
11. Замак Гаштольдаў (XVI–XVI ст.)
12. Крэўскі замак (XIV ст.)
13. Тураўскі замак
14. Белы Ковель (Смалянскі замак)
15. Гальшанскі замак-палац
16. Быхаўскі замак Хадкевічаў і Сапегаў
17. Бабруйская крэпасць
18. Берасцейская крэпасць
19. Пішчалаўскі замак

20. Фарты Гародні

Палацы Беларусі
Акрамя абарончых замкаў, якія маглі таксама выконваць адміністратыўныя і рэпрэзентатыўныя функцыі (Стары Замак у Гродна, Нясвіж і г.д.), на Беларусі ў вялікай колькасьці будавалісь палацы - манументальныя парадныя будынкі з вялікай колькасцю разнастайных памяшканняў, як гарадскія, так і як сядзібныя (былі часткай маёнтка). Сапегі, Радзівылы, Тышкевічы, Тызенгаўзы, Чапскія - вялікія роды маглі мець па некалькі (нават дзясяткі) рэзідэнцый не толькі на Беларусі, але і другіх краінах (Польшча, Украіна, Літва, Латвія, Германія, Францыя і г.д.) (Ружанскі палац Сапегаў, палац у Святску Валовічаў і г.д.). Мноства палацаў былі пабудаваныя рускімі дваранамі, якіх адорвалі маёнткамі і зямельнымі ўладаннямі на Беларусі пры далучэнні да Расійскай імперыі (Пацёмкінскі палац у Крэчава, Румянцава-Паскевічаў Гомелі і інш.) . У 19-20 стст. палацы будавалі і сем'і нешляхецкага паходжання. У залежнасці ад месца пабудовы (горад, загарадная рэзідэнцыя) палацы мелі розныя архітэктурныя планы. Амаль усе мелі парадны двор з курданерам перад ім (у горадзе пад'яздная зона магла адсутнічаць і фасад наўпрост выходзіў на вуліцу, ці ў фасадзе стваралі ўяздныя аркі ва ўнутраны двор, усе службовыя пабудовы хаваліся за галоўным фасадам). Загарадныя рэзідэнцыі заўседы мелі паркавую зону, якая была запраектавана ці ва французскім стылю (упарадкаваны парк) ці ў ангельскім (пейзажны парк). Архітэктар стараўся улічыць усе асаблівасці краявіду, нястача тых ці іншых элементаў дапаўнялася штучна (ставы, роўныя тэрасы, алеі, газоны і г.д.) Адначасова з палацам ўзводзіліся вясковыя бажніцы (касцёлы ці цэрквы, капліцы, фамільныя склепы), якія былі дадатковымі архітэктурнымі кропкамі паміж забудовай вёскі і сядзібным ансамблем. У сядзібны ансамбль абавязкова ўваходзілі флігеля - як асобныя, так і далучаныя да асноўнага будынку, дзе размяшчалася служба - ад эканома з яго сям'ёй да іншых служачых, забяспечваючых жыцце не толькі палаца , але і сядзібнай гаспадаркі. Аноўныя стылі пабудавання - барока, классіцызм, эклектыка, мадэрн. Час неспрыяльня аднесся да большасці з іх - вялікае мноства загінула у Першай і Другой сусветных войнах (палацы Тызенгаўза і Радзівілаў у Гродна), частка - з-за занядбання ў часы савецкай улады.
Палацы на Беларусі:
1. Палац Румянцавых-Паскевічаў (Гомель)
2. Палац Гатоўскага (Чырвоны бераг, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць)
3. Палац Сапегаў (Ружаны, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць)
4. Палац Бутрымовіча (Пінск, Брэсткая вобласць)
5. Палац Пуслоўскіх (Косава, Івацэвічскі раён, Брэсцкая вобласць)
6. Палац архірэйскі Каніскага (Магілёў)
7. Палацава-паркавы комплекс Булгакаў (в. Жылічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць)
8. Палац Пацемкіна (Крычаў, Магілеўская вобласць)
9. Палац Чапскіх (Прылукі, Мінская вобласць)
10. Палац Тышкевічаў (Валожын. Мінская вобласць)
11. Палац Рдутлоўскіх у Снове (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць)
12. Палац губернатара (Віцебск)
13. Палац Тызенгаўза ў Паставах (Віцебская вобласць)
14. Палац Умястоўскіх (Жамыслаўль, Іўескі раён, Гродзенская вобласць)
15. Палац Агінскіх у Залессі (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць)
16. Палац Валовічаў (Свяцк, Гродзенская вобласць)
17. Палац Святаполк-Чэцверцінскіх у Жалудку (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць)
18. Палац Друбецкіх-Любецкіх у Шчучыне (Гродзенская вобласць)
19. Палац Хрэптовічаў у Шчорсах (Гродзенская вобласць)
20. Новы Замак - каралеўскі палац у Гродна (Гродна)
21. Палац Чацвярцінскіх у Гродна (Гродна)

22. Палац віцэ-адміністратара ў Гродна (Гродна)
23.
Архірэйскі палац у Гродна (Гродна)
24. Палац Храптовічаў у Гродна (Гродна)
25. Палац князёў Масальскіх (Гродна)

Сядзібы.
Сядзіба ўяляе сабой комплекс с жыллем гаспадара і дадатковымі забудовамі, звязаныя з гаспадарча-вытворчай дзейнасцю. Палацавыя загарадныя комплексы - прыклад вялікіх сядзіб, дзе гаспадарчая дзейнасць выносілася па-за межамі параднай забудовы з паркам і садам. Сярэднія і дробныя землеўласнікі будавалі гаспадарча-вытворчыя пабудовы побач са сваім жыллём: свірны, лямусы, лядоўні, стайні і вяндоярні - яны выносіліся за межы шляхецкай рэзідэнцыі і стваралі самастойны гаспадарчы двор. Вельмі часта яскравай рысай будаўнічай тэхнікі была "разынкавая муроўка" - калі ў вапнавую рошчыну дабаўляўся палявы камень, паміж крупных камянёў утыкаліся дробныя каменьчыкі цёмнага колеру, ці нават кавалачкі бітага керамічнага посуду.Таксама характэрнай рысай сядзібнай архітэктуры былі дахі складанай формы - 4х скатныя, дзвухузроўневыя, ламаныя.Будаваліся сядзібы ў рэнесансным стылю (Гайцюшнікі), барока (захаваліся праявы ў фарміраванні садоў і паркаў) , але часцей за ўсе на Беларусі можна спаткаць захаваныя сядзібы, выкананыя ў класічным стылю - не толькі мураваныя, але і драўляныя забудовы з порцікам, высокім дахам (часта мансардным) і мезанінам. З сярэдзіны 19 стагоддзя папулярнымі сталі эклектычныя напрамкі як гістарычныя, так і стылю мадэрн. Пакоі часта размяшчаліся па анфіладнай планіроўцы. Важную ролю адыгрывалі салоны, гасцёўны, сталовыя.
Прыкладам невялікага маёнтка можа служыць сядзібы Адама Міцкевіча, Тадэвуша Касцюшкі, сярэдняй - сядзіба Ваньковічаў.
Акрамя загарадных сядзіб шляхта магла мець маёмасць і ў горадзе. Прыкладам гарадской сядзібы-асабніка можа быць дом Элізы Ажэшка (Нагорскага) ў Гродна, дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку, сядзіба Глазко "Станіславова" у Рассонах Віцебскай вобласці і інш.

У сувязі з лакальным інтарэсам падрабязна прадстаўлена архітэктура Гарадзеншчыны.
Найбольш захаваныя сядзібы ў Гродзенскай вобласці:
Гродна і Гродзенскі район:
1. Сядзіба караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага - Станіслава (Гродна)
2. Сядзіба караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага - Аўгустовак (Гродна)
3. Сядзіба караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага - Панямунь (Гродна)
4. Сядзіба Нагорскага (дом Элізы Ажэшка) - Гродна
5. Фальварак Тызенгаўза Каралін (в.Караліно, Гродна)
6-13. Сядзібы ў вёсках : Свіслач, Белабалота, Баяры, Індура, Кашубіца, Падлабенне, Лойкі, Лікоўка і інш.

Астравецкі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Вялікія Свіраны, Дубнікі, Каменка, Кацяновічы, Падваранцы, Ракішкі, Тракенікі;
Ашмянскі раён:
сядзіба Карчэўскіх (Бянюны), Будзёнаўка, сядзіба Адынцоў (Гейстуны)
Бераставіцкі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Бераставіцы, Лішкі, Малая Бераставіца, Массаляны;
Ваўкавыскі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Вайшаловічаў (Гнезна) , Краскі, Чырвоны Груд, Нізяны, Падароск, Рось, Цеалін;
Воранаўскі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Бальценікі, Воранаўка, дом-крэпасць Нонхартаў (Гайцюшнікі), Падварышкі, Беняконі;
Дзятлаўскі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Дзятлава (палац Астрожскага), Казлоўшчына, Міроўшчына, Раготна;
Зельвенскі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Аляксандраўшчына , Дзярэчын, Шэйкі, Сынкавічы;
Іўескі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Геранёны, Жамыслаўль (палац Умястоўскіх), Ліпнішкі, Хаваншчына
Карэлічскі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Кальчычы, Мір, Першамайская, Райца;
Лідскі раён:
сядзіба Дзембавецкіх (Бердоўка), сядзіба Важынскіх (Голдава), Дворышча, сядзіба Грабоўскіх (Дзікушкі), сядзіба Радзівілаў (Жырмуны), сядзіба Ромераў (Малае Мажэйкава);
Мастоўскі раён:
сядзіба Сухадольскіх (Вялікая Рагозніца), Малыя Сцепанішкі, Правыя Масты;
Навагрудскі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Адамполь, Вераскова, Уселюб, Дзеляцічы, Любча (Любчанскі замак), Наваградак (дом Адама Міцкевіча), сядзіба-палац Храптовічаў (Шчорсы);
Свіслачскі раён:
сядзіба Тышкевічаў (Жаркоўшчына), сядзіба Багудзенкі (Поразава)
Слонімскі раён:
сядзіба Пуслоўскіх (Альберцін, Гутка-Паслоўская), Слонім, Чэмеры;
Смаргонскі раён:
сядзіба Агінскіх (Залессе), сядзіба Багушэвічаў (Кушляны), Солы;
Шчучынскі раён:
сядзібы ў вёсках і мястэчках (г.п.) Вялікае Мажэйкава, Галавічполле, Жалудок (палац, сядзібны комплекс), Шчучын
Найбольш захаваныя і значныя сядзібы на Беларусі ў весках і мястэчках:
Брэсцкая вобласць:
сядзіба Нямцэвічаў (Скокі ), сядзіба Рэйтанаў (Грушаўка), сядзіба Трэмбіцкіх (Лінова), сядзіба Сапегаў (Высокае), сядзіба Швыкоўскіх (Пружаны), сядзіба Катлубаеў (Ястрэмбель), сядзіба Бохвіцаў (Флер'янава) , сядзіба Тадэвуша Касцюшкі (Мерачоўшчына), сядзіба А.Суворава (Кобрын), радавая сядзіба Дастаеўскіх (Дастоева), сядзіба Адама Міцкевіча (Завоссе), сядзіба Напалеона Орды (Варацэвічы), Заполле, Нача, Савейкі .
Віцебская вобласць:
сядзіба Ільі Рэпіна Здраўнёва (Койтава), Рассоны, Обаль, Смаляны, Бяшэнкавічы, Друя, Опса, Лявонпаль, Лынтупы, Паставы, Гарадзец, Германавічы;
Гомельская вобласць:
сядзіба Халецкіх і Войніч-Сенажэцкіх (Хальч), сядзіба Паскевічаў (Каранёўка), Нароўля
Магілёўская вобласць:
сядзіба графаў Талстых (Грудзінаўка), Жылічы (палацава-сядзібны комплекс), Чырвоны Бераг
Мінская вобласць:
сядзіба Тышкевічаў (Вялае), сядзіба Прушынскіх у Лошыцы (Мінск), сядзіба Ваньковічаў (Мінск) , сядзіба Храптовічаў (Валожын) , палацавы комплекс Тышкевічаў (Валожын) , сядзіба Яленскіх (Туча) , сядзіба Ададуравых (Мінск), сядзіба Манюшка (Смілавічы), Лушчыкі, Маліноўшчына і інш.

Помнікі дойлідства на Беларусі па месту знаходжання можна знайсці на старонках:
https://globus.tut.by (Глобус Беларусі - праект Андрэя Дыбоўскага "Архітэктурныя і другія славутасці Беларусі : 11 500 аб'ектаў - 7300 фотаздымкаў)
https://vedaj.by VEDAJ.BY - Славутасці і выбітнасці Беларусі



Абарончыя збудаванні на Беларусі:
1. Наваградскі замак (XI-XVI ст.)
2. Стары замак у Гродна (ХІ-ХІХ ст.)
3. Мірскі замак
4. Лідскі замак
5. Камянецкая вежа
6. Любчанскі замак
7. Нясвіжскі замкава-палацавы комплекс
8. Дом-крэпасць Нонхартаў у Гайцюшніках
9. Быхаўскі замак.
10. Мсціслаўскі замак.
11. Замак Гаштольдаў (XVI–XVI ст.)
12. Крэўскі замак (XIV ст.)
13. Тураўскі замак
14. Белы Ковель (Смалянскі замак)
15. Гальшанскі замак-палац
16. Быхаўскі замак Хадкевічаў і Сапегаў
17. Бабруйская крэпасць
18. Берасцейская крэпасць
19. Пішчалаўскі замак

20. Фарты Гародні

Палацы на Беларусі:
1. Палац Румянцавых-Паскевічаў (Гомель)
2. Палац Гатоўскага (Чырвоны бераг, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць)
3. Палац Сапегаў (Ружаны, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць)
4. Палац Бутрымовіча (Пінск, Брэсцкая вобласць)
5. Палац Пуслоўскіх (Косава, Івацэвічскі раён, Брэсцкая вобласць)
6. Палац архірэйскі Каніскага (Магілёў)
7. Палацава-паркавы комплекс Булгакаў (в. Жылічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць)
8. Палац Пацемкіна (Крычаў, Магілеўская вобласць)
9. Палац Чапскіх (Прылукі, Мінская вобласць)
10. Палац Тышкевічаў (Валожын. Мінская вобласць)
11. Палац Рдутлоўскіх у Снове (Нясвіжскі раён, Мінская вобласць)
12. Палац губернатара (Віцебск)
13. Палац Тызенгаўза ў Паставах (Віцебская вобласць)
14. Палац Умястоўскіх (Жамыслаўль, Іўескі раён, Гродзенская вобласць)
15. Палац Агінскіх у Залессі (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць)
16. Палац Валовічаў (Свяцк, Гродзенская вобласць)
17. Палац Святаполк-Чэцверцінскіх у Жалудку (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць)
18. Палац Друбецкіх-Любецкіх у Шчучыне (Гродзенская вобласць)
19. Палац Хрэптовічаў у Шчорсах (Гродзенская вобласць)
20. Новы Замак - каралеўскі палац у Гродна (Гродна)
21. Палац Чацвярцінскіх у Гродна (Гродна)

22. Палац віцэ-адміністратара ў Гродна (Гродна)
23.
Архірэйскі палац у Гродна (Гродна)
24. Палац Храптовічаў у Гродна (Гродна)
25. Палац князёў Масальскіх (Гродна)

Сядзібы:
1. Сядзіба караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага - Станіслава (Гродна)
2. Сядзіба караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага - Аўгустовак (Гродна)
3. Сядзіба караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага - Панямунь (Гродна)
4. Сядзіба Нагорскага (дом Элізы Ажэшка) - Гродна
5. Фальварак Тызенгаўза Каралін (в.Караліно, Гродна)
6. Сядзіба Свяцк Гурскіх Радзівілкі (Гродзенскі раён)
7. Сядзіба Сегеней (Краскі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць)
8. сядзіба Багудзенкі (Поразава, Свіслачскі раён, Гродзенская вобласць)

9. Сядзіба Вайшаловічаў (Гнезна, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць)
10 . Сядзіба Іваноўскіх (Галавічполле, Шчучынксі раён,Гродзенская вобласць)
11. Сядзіба Пуслоўскіх (Альберцін, Гутка-Паслоўская, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць)
12. Сядзіба Нямцэвічаў (Скокі, Брэсцкі раён)
13. Сядзіба Тадэвуша Касцюшкі (Мерачоўшчына, Івацевічкі раён, Брэсцкая вобласць),
14. Сядзіба Адама Міцкевіча (Завоссе, Баранавічскі раён, Брэсцкая вобласць)
15. Сядзіба Напалеона Орды (Варацэвічы, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць),
16. Сядзіба Швыкоўскіх (Пружаны, Брэсцкая вобласць),
17. Сядзіба Катлубаеў (Ястрэмбель, Баранавічскі раён, Брэсцкая вобласць),
18. Сядзіба -музей Язэпа Драздовіча (Германавічы , Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць)
19. Сядзіба Гласкага (Расоны , Віцебская вобласць)
20. Сядзіба Ільі Рэпіна Здраўнёва (Койтава, Віцебскі раён)
21. Сядзіба Паскевічаў (Каранёўка, Гомельскі раён)

22. Сядзіба графаў Талстых (Грудзінаўка, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць)
23. Сядзіба Ваньковічаў (Мінск)
24. Сядзіба Прушынскіх у Лошыцы (Мінск)
25. Сядзіба Манюшка (Смілавічы, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць)

5. Храмавае будаўніцтва

Талерантасць беларусаў - агульнавядомая і прызнаная рыса нацыі, паўплывала на тое, што на сёняшні дзень у нас няма адзінага агульнага веравызнання - шырока распаўсюджаны каталіцкае і праваслаўнае канфесіі хрысціянскага веравызнання адлюстроўваюцца нават у дзяржаўным святочным календары - беларусы святкуюць два Разства, дзве Пасхі і інш. У свой час сур'езную нішу займала уніяцтва, да вынішчэння яўрэяў - іудаізм, у невялікай колькасьці - пратэстантызм і мусульманства. Рэлігійная разнастайнасць з'яўляецца найбольшай адметнасцю беларускага сакральнага мастацтва,. якую яскрава адлюстроўвае манументальная культавая архітэктура. У адным мястэчку ці горадзе на агульнай плошчы побач маглі стаяць касцёл (каталіцкі), царква (праваслаўная) і сінагога (іудаізм). Трэба звярнуць увагу на тое, што палітыка і рэлігія доўгі час была цесна звязана, таму перавага той ці іншай канфесіі залежыла ад дзяржаўнай палітыкі, што, у свой час, паўплывала на колькасць храмаў розных канфесій у розныя гады, а таксама, на архітэктурныя стылі культавых забудоў.

Хрысціянскія храмы.
Стылістыка храмаў на Беларусі вельмі разнастайная - ад візантыйскай школы да пастмадэрну. Але можна вылучыць характэрныя рысы для кожнай канфесіі:
Царквы (праваслаўны храм) - ад візантыйскай школы, драўлянай царквы, рэнесансу, класіцызму, псеўдарускаму, мадэрну, неарускаму стыляў.
Касцёлы (каталіцкі храм) - ад готыкі, рэнесансу, барока, ракако (віленскае барока), класіцызму, рамантызму (гістарызму), мадэрну, постмарэрну.
Уніяцкія царквы - барока, віленскае барока
Пратэстантызм - класіцызм, рамантызм (гістарызм), пастмадэрн

- Прыняцце хрысціянства на Беларусі у Х-ХІ стагоддзях адбылася па візантыйскаму ўзору. Да сёнешняга часу з ХІ-ХІІ стагоддзя захавалася 2 царквы ў выглядзе, дазваляючым уявіць першапачатковую канструкцыю - Барысаглебская царква (Каложа) у Гродна і Спаса-Прэабражэнская ў Полацку . З іншых 19 засталіся толькі падмуркі.
- У канцы ХІV ст., пасля заключэння Ягайлам у 1385 годзе Крэўскай уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім і хрышчэння Вільні і Літвы па каталіцкаму абраду, у Вялікім княстве з'явіліся першыя касцёлы.
Так як каталіцкае веравызванне давала прывілеі пры атрыманні дзяржаўных пасад, у ХVІ стагоддзі на тэрыторыі княства збудавана ўжо 176 касцёлаў, большасць з якіх - на заходніх землях .
- З ХVІ ст. на Беларусі з'явіліся пратэстанты і вельмі хутка пашырілі свой уплыў (у пачатку ХVІІ ст. кальвінійскіх збораў было 198).
Дзеля барацьбы з рэфармацыяй былі запрошаны іезуіты (яны лічылі землі Вялікага княства больш важнымі, так як у Польшчы пазіцыі каталіцызму як монарэлігіі былі больш стабільныя). Імі ў Нясвіжу у 1587-1593 быў збудаваны касцёл па ўзору Іль Джэзу ў Рыме- першага барочнага храму не толькі ў ВКЛ, але і ўсей Рэчы Паспалітай. Праз іезуітскі ордэн, якія першыя выкарыстоўвалі тыповыя планы для будаўніцтва, барока шырока распаўсюдзілася на Беларусі. На прыканцы ХVІІІ пануючае становішча займала каталіцкая царква. Часта храмы будаваліся ў стылю т.зв. "сармацкага" барока (храмы звонку нагадвалі крэпасці, унутраны дэкор уражваў разнастайнасцю дробных пластычных форм) - прыкладам можа быць фарны касцёл у Наваградку.
- У 1596 годзе была абвешчана стварэнне ўніяцкай царквы, якая захоўвала традыцыйную праваслаўную абраднасць, але падпарадоўвалася папе рымскаму. У вініку з'явіўся яшчэ адзін накірунак сакральнага мастацтва.
У ХVІІ-ХVІІІ стст. становішча уніяцкай царквы умацавалася, менавіта там склаліся рысы самабытнага поздняга барока, якое атрымала назву "віленскага". Прыкладам могуць стаць уніяцкая царква (Сафійскі сабор) у Полацку і Беразвеччы пад Глыбокім. У канцы ХVІІІ ст. 88% беларускіх цэркваў былі уніяцкія, пераважная большасць - драўляныя (прыклад драўлянай уніяцкай царквы ёсць ў музеі пад адкрытым небам Строчыцы).
- Пасля падзелу Рэчы Паспалітай і далучэнні зямель да Расійскай імперыі шматлікія каталіцкія манастыры і храмы зачыняліся і заставаліся безгаспадарчымі, што вяло іх да разбурэння ці прыстасоўваліся пад ваенныя казармы. У 1832 годзе з 322 каталіцкіх і ўніяцкіх кляштараў зачынілі 202. У 1839 годзе грэка-каталіцкая царкоўная ўнія была скасавана, уніяцкія царквы ператварылі ў праваслаўныя і актыўна перабудоўваліся ў псеўдарускім стылю, якія павінны былі стаць сведкамі "великой эпохи возрождения православия и русской народности в Северо-Западном крае искони русском, страдавшем так долгопод гнетом латино-польской пропаганды". Такі моцны ідэялагічны нацыянальна-рэлігійны ўціск сатў адным з матываў паўстання 1863-1864 гг., пасля яго зліквідавання працэс русіфікацыі яшчэ больш узмацніўся. Генерал-губернатар М.М.Мураўёў распрацаваў праграму "мероприятий, имевших в виду водворение и преобладание в Северо-Западном крае русской народности" і папрасіў у імператара грошы на аднаўленне старых і пабудову новых цэркваў ў Віленскай і Гродзенскай губерніях. Яшчэ раней грошы былі выдзелены Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерням. Да канца ХІХ стагоддзя ў Гродзенскай губенрі ўзведзена каля 400 новых цэркваў, так званых "мураўёвак", і "рэканструявана" у псеўдарускім стылю 63 старыя культавыя будынкі. Новы росквіт касцёльнага будаўніцтва назіраецца ў Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя, калі зноў дазволілі будаваць новыя будынкі касцёлаў.Часцей за ўсё яны будаваліся ў "гістарычных стылях" - раманскага, гатычнага, набывалі эклектычны характар.
- З пачатку 1920х гадоў пад прэсам атэізму і барацьбы з "рэлігійным дурманам" масава знішчаліся храмы ўсіх канфесій. Дашчэнту былі вінішчаны славутыя праваслаўныя манастыры ў Віцебску, Оршы, Полацку, Мсцілсаве, Баркулабаве пад Старым Быхавым. Храмы прыстасоўваліся да гаспадарчых мэтаў - выкарыстоўваліся як сховішча, майстэрні і інш. З-за недагляду часта руйнаваліся да стану, немагчымага да выкарыстання, разбураліся. У Магілёве з мэтай "сацыялістычнай рэканструкцыі" горада за адну ноч узарвалі 9 храмаў, як каталіцкіх, так і праваслаўных. У 1961 годзе ў Гродна узарвалі старэйшы каталіцкі храм, заснаваны яшчэ Вітаўтам -"Фару Вітаўта"

Сінагогі і малітоўныя дамы.
У канцы ХІV ст. значная колькасць яўрэйскага насельніцтва, збягаючы ад пагромаў на тэрыторыі Заходняй Еўропы, перасялілася на землі Польшчы і, далей, Вялікага княства Літоўскага. У канцы ХVІІІ ст. Кацярына ІІ ўвяла так званую мяжу аседласці, забараняючы яўрэям пасяляцца на землях Вялікай Расіі. Ім дазвалялася жыць толькі на тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю. Колькасць яўрэяў у гарадах і мястэчках дасягала 40-80%, лічба сінагог і малельных дамоў перабольшчвала хрысціянскія храмы. Акрамя мураваных забудоў у выглядзе прасторнага грамадскага дома, будаваліся арыгінальныя драўляныя сінагогі са складанай формай даху. Стыль пабудовы мураваных сінагог часцей за ўсе эклектычны, які спалучая як мясцовыя традыцыі так і агульныя ўяленні.

Мячэці і малітоўныя дамы.
Татары на тэрыторыю Беларусі з'явіліся па запрашэнню вялікага князя ў ХV ст. У многіх мястэчках цэнтальнага і паўночна-заходніх рэгіёнаў узвышаліся мячэці, якія дазвалялася адкрыць толькі там, дзе колькасць мусульман мужчын была не меней 200 чалавек. У ХVІІ ст. налічвалася каля 60 мячэцяў і малітоўных дамоў, пабудаваных з дрэва. Іўе называюць горадам 4 канфесій - тут захаваліся касцёл, царква, сінагога і мячэць. Непадалёк ад мячэці самыя вялікія татарскія могілкі на Беларусі, якія дзейнічаюць і сёння. .

Немагчыма азначыць усе сакральныя будынкі - кожная веска абавязкова мела адзін і болей (касцёл, царква) храмаў, не гаворачы пра мястэчкі і гарады. Выбар найбольш значных помнікаў сакральнага дойлідства кожнай канфесіі адлюстроўвае разнастайнасць мастацкіх стыляў, гістарычную і культурную каштоўнасць.

Праваслаўныя царквы:
1) Спаса-Прэабражэнская царква ( 1152-62) ў Спаса-Ефрасіньеўскам манастыру, заснаваным Ефрасіньей Полацкай у1128,- візантыйскі стыль
2) Барысаглебская царква (Каложа) у Гродна (да 1183) - візантыйскі стыль, гарадзенская школа дойлідства
3) Благавешчанская царква ў Віцебску (1139) - пабудаваная у візаныйскім стылю, узарваная ў 1961, адноўлена ў 1992г.
4) Царква Святога Міхаіла Архангела ў Сынкавічах (Гарадзенская вобласць) пачатак XV ст. - абарончы тып (гатычна-рэнесансны)
5) Царква Разства Багародзіцы ў Мураванцы (Гарадзенская вобласць) 1516-42 - абарончы тып (гатычна-рэненансны)
6) Свята-Нікіцкая царква ў Здзітова (Брэсцкая вобласць) 1502- найстарэйшая драўляная царква Беларусі
7) Манастыр у Жыровічах (Успенскі сабор 1613, царква Крыжаваздвіжэнская 1796, царква Багаяўленская 1672), аснаваны ў 1613, потым уніяцкі, з 1839 - перададзены праваслаўным) - адзін са старэйшых манастыроў Беларусі. - асноўныя стылі - барока і класіцызм.
8) Манастыр базіліянак ў Гродна (царква Разства Багародзіцы 1726) -барока-класіцызм
9) Манастыр Нікольскі ў Магілёве (1670) (Царква Святога Мікалая 1670) - барока
10) Сафійскі сабор у Полацку (1066, 1750) - пабудаваны на фундаменту царквы ХІ ст., перабудаваны ў стылю "віленскага барока"
11) Царква Святога Нікалая ў Пральніках (Мінская вобласць) 1805 - класіцызм

12) Спаса-Прэбражэнская царква ў Чачэрску (1783) - класіцызм
13) Троіцкая царква ў Вялікіх Сваротах (Брэсцкая вобласць) 1823 - адзіная трохкутная царква, збудаваная спачатку як уніяцкая.
14) Троіцкая царква ў Блоні 1826 (Мінская вобласць) - драўляны , класіцызм
15) Успенская царква ў Сар'і (1857) (Віцебская вобласць) - неаготыка, пабудаваная спачатку як каталіцкі касцёл
16) Царква Святога Духа ў Азёрах (1866) (Гродзенская вобласць) - тып "мураўёўкі" - рэтраспектыўна-рускі
17) Пакроўскі сабор у Гродна (1906) - неарускі стыль (рэтраспектыўны)

Каталіцкія касцёлы:
1) Касцёл Троіцкі, Ішкальдзь (Брэсцкая вобласць) да 1472 - готыка
2) Касцёл Св.Міхаіла Архангела, Гнезна (Гродзенская вобласць) да 1524 - готыка, рэнесанс
3) Касцёл Св. Іаанна Крэсціцеля , Камаі (Віцебская вобласць), 1603 - абарончага тыпу, готыка, рэнесанс,
4) Касцёл Божага Цела (фарны, іезуіцкі) , Несвіж (Мінская вобласць), 1587, - першы барочны касцёл у Рэчы Паспалітай, падобны дла Іль Джезу.
5) Касцёл Знаходжання Св. Крыжа (бернардынцаў) , Гродна, 1602 - готыка, рэнесанс, барока
6) Касцёл Фрацішка Ксаверыя (фарны), Гродна, 1678 - барока
7) касцёл Перамянення Пана ( фарны), Наваградак (Гродзенская вобласць) , 1714 - 1723 - на месцы заснаванага ў 1395 Вітаўтам аднаго з самых першых беларускіх касцёлаў - "сармацкае" барока
8) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Будслаў (Мінская вобласць) 1633, 1767 - поздняе барока
9) Касцёл С. Пятра і Паўла, Баруны (Гродзенская вобласць), 1757 - віленскае барока
10) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Пінск (Брэсцкая вобласць), 1706-30 - барока
11) Касцёл Дзевы Марыі (іезуіцкі) , Мінск, 1700-1710- барока
12) касцёл Божай Маці Шкаплернай (кармелітак) Мядзель (Мінская вобласць) , 1754 -барока, класіцызм
13) Касцёл Св. Станіслава (ордэн кармелітаў), Магілёў, 1738, 1788 - барока, класіцызм
14) Касцёл Св. Іосіфа, Валожын (Мінская вобласць), 1806-15 - класіцызм
15) Троіцкі касцёл, Гервяты (Гродзенская вобласць), 1899-1903 - неаготыка
16) Касцёл Св. Пятра і Паўла, Старыя Васілішкі (Гродзенская вобласць) , 1898-1903 - неаготыка
17) Касцёл Божай Маці Ружанцовай, Пяскі (Гродзенская вобласць) 1915 - неаготыка
18) Касцёл Св. Юрыя, Паланечка (Брэсцкая вобласць) , 1897 - драўляная неаготыка
19) Касцёл Св. Сімеона і Алены, Мінск, 1906-1910 - неараманскі, мадэрн

Уніяцкія, пратэстанскія храмы
Уніяцкія храмы:
Сення на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць сучасныя грэка-каталіцкія царквы - у Віцебску, Маладзечна, Полацку, Брэсце пабудаваныя у канцы ХХ ст. і Магілёве (неагатычная каплічка) . Уніяцкія царквы ў 19 ст. былі прыстасаваныя да праваслаўнай канфесіі. Ніжэй пералік найбольш яскравых прыкладаў уніяцкай архітэктуры.
- Царква Святога Духа,Мінск, 1630, 1936 разбор, 2017 аднаўленне- рэнесанс, барока
- Свята-Міхайлаўская царква, Слуцк (Мінская вобласць), 1750- драўляная
- Свята-Дабравешчанская царква , Малыя Ляды (Мінская вобласць) , 1794 - барока
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы, Новы Свержань (Мінская вобласць), 1743 - барока
- Свята-Троіцкая царква, Вольна (Брэсцкая вобласць), 1768 - барока, ракако

- Свята-Георгіеўская царква, Валавель (Брэсцкая вобласць), 1766 - барока, драўляная архітэктура
Спіс помнікаў уніяцкай архітэктуры на старонках
https://be.wikipedia.org/wiki/Спіс_помнікаў_уніяцкай_архітэктурнай_спадчыны_ў_Беларусі
Пратэстанскія храмы:
- Кальвінійскі збор у Заслаўі, Мінская вобласць , 1577 - сення - праваслаўная Спаса - Прэабражэнская царква
- Кальвінійскі збор у Смаргоніі, Гродзенская вобласць, 1606 -сення - каталіцкі касцёл Св.Архангела
- Кальвінійскі збор у Жодішках, Гродзенская вобласць, 1600 - сення - каталіцкі Троіцкі касцёл
- Кальвінійскі збор у Замосце, Мінская вобласць, 1620 - сення - каталіцкі касцёл Св.Варвары
- Пратэстанская царква хрысціян-баптыстаў у Калодзішчах (арх. М. Давыдоўскі, 1993-2004)
Лютэранскія храмы:
- Кірха, Гродна, 1870 - неаготыка
- Кірха, Брэст, 1938 - канструктывізм
- Кірха, Полацк , 1888 - неаготыка


Сінагогі:
На сёняшні дзень поўнасцю не захаваліся драўляныя сінагогі, якія мелі найбольш цікавую самабытную архітэктуру. Па некалькі мураваных будынкаў сінагог захаваліся ў Бабруйску, Барысаве, Гродна , Іўе, Міры, Мінску, Магілёве, Астрыно, Пінску, Слоніму, Шклове, адзінкі - ў іншых мястэчках. .
Найбольш цікавыя ў мастацкім выкананні:
- Харальная сінагога ў Гродна, 1575, 1902
- Сінагогі ў Слоніму (Вялікая - 1642)
- Сінагога ў Іўе к. ХІХ ст.
- Сінагога ў Быхаве (ХVІІ ст.)
- Сінагога ці малельная школа Бенхаім, Гродна, 1912,
- Сінагога ці малельная школа , Гродна , 1875
- Вялікая сінагога , Барысаў , 1912
- Галоўная сінагога ў Міры (1896)
-
Харальная сінагога ў Мінску (1901) - сення там знаходзіцца Нацыянальны драматычны тэатр РБ

Мячэці:
- Мячэць у Іўе, 1882
- Мячэць у Наваградку , 1855
- Мячэць у Мінску, 1997



Праваслаўныя царквы:
1) Спаса-Прэабражэнская, Полацк
2) Барысаглебская (Каложа), Гродна
3) Благавешчанская, Віцебску
4) Св. Міхаіла Архангела, Сынкавічы 5) Разства Багародзіцы, Мураванка
6) Свята-Нікіцкая , Здзітова
7) Манастыр у Жыровічах
8) Манастыр базіліянак у Гродна
9) Манастыр Нікольскі ў Магілёве
10) - Сафійскі сабор у Полацку (1066, 1750) - пабудаваны на фундаменту царквы ХІ ст., перабудаваны ў стылю "віленскага барока"
11) Святога Нікалая ў Пральніках

12) Спаса-Прэбражэнская , Чачэрск
13) Троіцкая , Вялікія Свароты
14) Троіцкая , Блонь
15) Успенская , Сар'я
16) Пакроўскі сабор у Гродна
17) Святога Духа ў Азёрах

Каталіцкія касцёлы:
1) Касцёл Троіцкі, Ішкальдзь
2) Касцёл Св.Міхаіла Архангела, Гнезна
3) Касцёл Св. Іаанна Крэсціцеля , Камаі
4) Касцёл Божага Цела (фарны, іезуіцкі) , Несвіж
5) Касцёл Знаходжання Св. Крыжа (бернардынцаў) , Гродна,
6) Касцёл Фрацішка Ксаверыя (фарны), Гродна,
7) касцёл Перамянення Пана ( фарны), Наваградак
8) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Будслаў
9) Касцёл С. Пятра і Паўла, Баруны
10) Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Пінск
11) Касцёл Дзевы Марыі (іезуіцкі) , Мінск,
12) касцёл Божай Маці Шкаплернай (кармелітак) Мядзель
13) Касцёл Св. Станіслава (ордэн кармелітаў), Магілёў,
14) Касцёл Св. Іосіфа, Валожын
15) Троіцкі касцёл, Гервяты
16) Касцёл Св. Пятра і Паўла, Старыя Васілішкі
17) Касцёл Божай Маці Ружанцовай, Пяскі
18) Касцёл Св. Юрыя, Паланечка (
19) Касцёл Св. Сімеона і Алены, Мінск

Уніяцкія храмы:
-
Царква Святога Духа
- Свята-Міхайлаўская царква
- Свята-Дабравешчанская царква , Малыя Ляды
- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы, Новы Свержань
- Свята-Троіцкая царква, Вольна

- Свята-Георгіеўская царква, Валавель

Пратэстанскія храмы:
- Кальвінійскі збор у Заслаўі,
- Кальвінійскі збор у Смаргоніі,
- Кальвінійскі збор у Жодішках,
- Кальвінійскі збор у Замосце
- Кірха, Гродна
- Кірха, Брэст
- Кірха, Полацк

Сінагогі:
- Галоўная сінагога ў Міры
- Харальная сінагога ў Мінску
- Сінагога ў Іўе
- Харальная сінагога ў Гродна
- Сінагога ці малельная школа Бенхаім, Гродна
- Сінагога ці малельная школа , Гродна
- Вялікая сінагога , Барысаў
- Сінагогі ў Бабруйску .


Мячэці:
- Мячэць у Іўе
- Мячэць у Наваградку
- Мячэць у Мінску

6. Гарадская архітэктура. Сучасная архітэктура Беларусі. Страчаная спадчына.

Акрамя замкаў, палацаў і сядзіб, асобных компексаў будаваліся грамадскія будынкі рознага прызначэння - ад ратушы (месца гарадскіх улад) да прамысловых (фабрык, воданапорных вежаў, вакзалаў і г.д.).Гэта былі як арыгінальныя забудовы, так і тыпавыя.
Адзін з найбольш старэйшых гарадскіх драўляных будынкаў знаходзіцца на тэрыторыі брыгітскага манастыра ў Гродна. Двухпавярховы лямус, пабудаваны ў 1630 годзе, дае прадстаўленне аб большасці такіх забудоў - з высокім вальмавым гонтавым дахам, з адкрытай двухяруснай галерэяй уздоўж галоўнага фасада. Першы паверх прызначаўся да гаспадарчых мэт, другі - для жылля. У Гродна захаваўся яшчэ адзін лямус ХVІІІ стагоддзя, пабудаваны ў час паўстання Гарадніцы - мураваны, таксама двухпавярховы, але дах выкарыстоўваўся ўжо і як мансардная прастора.
У сярэдзіне ХVІІ стагодззя на беларускіх землях налічвалася 467 гарадоў і мястэчак. Пад уплывам Рэнесансу развівалася сістэма рэгулярнай планіроўкі, з'явіліся вуліцы калідорнага тыпу са шчыльнай забудовай. Цэнтрам горада становіцца ганлёвая плошча, на якой адбываліся кірмашы, з ратушай (у гарадах з магдэбурскім правам - самакіраванне) і гандлёвымі радам. К канцу ХVІ стагоддзя ўсе вялікія беларускія гарады мелі ратушы (дом сходаў , з ням.), у асноўным, драўляныя. Яны часта гарэлі падчас вялікіх пажараў, таму, як толькі ў магістрата з'яўляліся сродкі, іх перараблялі ў мураваныя . На сёняшні дзень ратушы захаваліся:
- Віцебск,
- Нясвіж,
- Чачэрск,
- Магілёў,
- Слонім,
- Мінск,
- Шклоў
,
Асобна трэба адзначыць комплекс Гарадніца ў Гродна з 85 будынкамі, пабудаваным А.Тызенгаўзам пры апошнім каралі Рэчы Паспалітай з 1765 па 1780. Фактычна быў заснаваны новы адміністратыўны, культурны і прамысловы цэнтр па адзінаму градабудаўнічаму плану. Галоўнымі архітэктарамі былі спачатку Іаган Мёзер, потым Джузепа Сакка. На сёняшні дзень захавалася толькі 20 будынкаў.
Акрамя гістарычна склаўшыхся ўрадавых будынкаў - ратушаў, з цягам часу будаваліся новыя, якія адказвалі новым патрабаванням - адміністратыўныя будынкі гмін, старостваў, ваяводстваў, ці ужо савецкіх выканаўчых камітэтаў.
- Гарадская ўправа (Магілёў, сяр. ХІХ ст.) , управа ваеводства (Брэст, Наваградак 1930я )
- Адміністрацыя гміны (Лойкі, Гальшаны , Гродзенская вобласць, 1932), староства (Браславы, 1928)
- Дом Урада (арх. Іосіф Лангбарг, 1929), копія - Дом Саветаў у Магілёве
- добры прыклад канструктывізма
- Будынак ЦК КПБ (Адміністрацыя Прэзідэнта) 1939
Усе пасляваенныя будынкі ў БССР узводзяцца ў стылі "сталінскага ампіру" (савецкага ампіру), які канчаткова склаўся як савецкі архітэктурны стыль пасля 1945 і праіснаваў да 1955 -1957 ( пастанова № 1871 ЦК КПСС "Аб ліквідацыі празмернасцяў у праектаванні і будаўніцтве» 4 лістапада 1955 года скончыла эпоху савецкага манументальнага класіцызму). На змену прыйшла тыпавая функцыянальная архітэктура.

- Галоўпаштамп (1948-53 арх. У.Кароль)
- Аблвыканкам у Полацку (1949-54)
- Палац Прафсаюзаў у Мінску, Гродна

Старажытныя гандлёвыя рады:
- Нясвіж (ХVІ ст)
- Наваградак (ХІХ ст.),
- Мінск (ХІХ ст.),
- Кобрын (ХVІІІ ст.,
- Бабруйск (ХІХ ст.)

Гандлёва-выставачныя комплексы ХХ і ХХІ стст.:
- ГУМ (арх. Р. Гегарт) у Мінску, (1949)
- Камароўскі рынак (1972-79)
- Нацыянальны выставачны комплекс Белэкспа (арх. Л.Маскалевіч, 1988)

- Сучасныя гандлёвыя комплексы ("Галерэя Мінск", "Сталіца", "Oldcity" (2017), Бізнэс-цэнтр «Гараднінчанскі» ( арх.В. Савінкоў, 2014), таргова-офісны комплекс Альфа-банк (арх. Аляксандр Штэн, 2008) у Гродна і .)
Навучальныя установы - калегіумы, гімназіі, акадэміі
Першыя навучальныя установы - калегіумы - з'яўляліся пры манастырах іезуітаў. Спачатку ў Вільна * (Літва, хутка ператварыўся ў Віленскую акадэмію, універсітэт) , потым у Оршы, Полацку, Нясвіжы, Брэсце, Пінску, Гродна, Віцебску, Мінску, Слуцку, Жодзішках, Мсціславе.
Архітэктурны комплекс іезуіцкай калегіі складаўся з будынку касцёла, школы, тэатра, бібліятэкі, другкарні, аптэкі, шпіталя і прытулку для старых. Першы іезуіцкі касцёл і калегіум з'явіўся у Нясвіжу, на сёняшні дзень будынак не захаваўся. Захаваныя будынкі іезуіцкіх калегіумаў :
- Пінск (1635)
- Орша (1690)
- Гродна (1691)
- Мінск (1700)
- Полацк (1750)
- Жодішкі (ХVІІІ ст.)
- Юровічы (ХVІІІ ст.)
- Мстіслаўль (ХVІІІ ст)

Акрамя гэтага , будаваліся розныя школы і акадэміі:
- Медычная акадэмія (арх. Дж.Сакка) у Гродне - барока
- Аграрная акадэмія ў Горках ( арх. А. Кампіёні) - класіцызм - адзін з буйнешых адукацыйных комлексаў (35 будынкаў) ;

Першая гімназія з'явілася ў Слуцку ў 1617 годзе і мела назву "Слуцкія Афіны". У пачатку 1914 года на Беларусі было 13 мужчынскіх і 22 жаночыя гімназіі:
Найбольш прыгожы неакласічны будынак жаночай марыінскай гімназіі знаходзіца ў Гродна, пабудаваны ў 1893 па праекту інжынера Васілія Небальсіна, ён увіты дзявочым вінаградам, які ўжо стаў прыродным помнікам - яму больш за 100 гадоў. Прыгожая, у стылю мадэрн, мужская гімназія была пабудавана ў Мсціслаўлі ў 1908 годзе. Захаваліся будынкі жаночых гімназій у Мінску , жаночых і мужчынскіх у Магілёве (1838, 1878, п. ХХст.) , Гомелі і іншых гарадах.
- Рамесная школа ў Гродна (1907) мадэрн:
ХХ стагоддзе таксама пакінула выдатныя будынкі:
- Акадэмія Навук (арх. Георгій Лаўроў, Іосіф Лангбард), 1932-1939
- Корпус № 15 БНТУ (арх. В.Анікін, І.Есьман 1982)

- Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім.Йоханнэса Раў (арх. Рыхард Піршке, 1994)

У ХІХ і ХХ ст. будуюцца лячэбныя установы - шпіталі, бальніцы, аптэкі, амбулаторым. Вельмі часта вядомыя ўрачы будавалі будынкі з прыватным жыллем на 2 паверсе і прыёмнымі пакоямі - на першым. Старэйшая аптэка на Беларусі знаходзіцца ў Гродна (іезуіцкі манастырскі комплекс) , як і прыгожы эклектычны будынак Акружной лячэбніцы і ваенны шпіталь. Таксама захаваліся копрусы бальніц у Віцебску, Мінску, Гомелі.

Культурныя і спартыўныя комплексы.
Першыя тэатры на Беларусі не мелі спецыяльных будынказ і знаходзіліся ў палацах буйных магнатаў. У 1780 у гродзенскім палацы А.Тызенгаўза будуецца асобны тэатр з круглай тэатральнай залай з амфітэатрам і ярусамі-галерэямі па перыметры (сёння - Абласны тэатр лялек). У канцы 19 ст. асобныя тэатры будуюцца у Віцебску, Магілёве (Магілеўскі драматычны тэарт , 1888, мадэрн) , Мінску (арх. К.Увяденскі, К.Казлоскага, , 1890 эклектыка- сёння тэатр ім.Я.Купалы). У ХХ ст. найбольш яскравыя формы набылі: Палескі драматычны тэатр (былы будынак першага кінатэатра "Казіно"ў Пінску , 1911) - мадэрн, Тэатр оперы і балету (арх. І.Лангбард, 1939) - канструктывізм, Гомельскі драматычны тэатр (арх. А. Тарасенка, 1954) - неакласіцызм, Мінскі тэарт музычнай камедыі (арх. А.Ткачоў, 1981) - мадэрнізм, Гродзенскі абластны драматычны тэатр ( арх. Г Мачульскі, 1984) - постмадэрн. Апошнім прыкладам сталінскага ампіру з'яўляеца будыкак цырку (арх. В. Жукаў, 1958) у Мінске.
Першыя кінатэатры з'явіліся ў канцы ХІХ ст., на пачатку ХХ іх было ўжо 56. Захаваліся будынкі гарадзенскага кінатэатра Эдэм (па праекту ўладальніка адстаўнога штабс-капітана С.Н.Манастырскага - сёння старэйшы кінатэатр рэспублікі "Чырвоная Зорка") - яскравы прыклад эклектыкі, "Казіно" у Пінску (1911, сёння - Драматычны тэатр) у стылю мадэрн, з 1931 захаваўся каструктывісткі будынак магілёўскай "Чырвонай зоркі" , прыклад саветскага мадэрнізму - кінатэатр "Кастрычнік" у Мінску ( арх. В.Малышаў, 1975)
Палацы Культуры будаваліся як клубы яшчэ да савецкіх часоў (Дом Стрэльца (Дом Афіцэраў) ,арх.М.Шчука, 1936 - помнік канструктывізму) , у савецкія часы сталі аднім з распаўсюджаных тыпаў культурных збудаванняў якія будаваліся ў кожным горадзе і вялікіх вёсках. Часцей за ўсё гэта былі тыпавыя архітэктурныя праекты ці ў стылю савецкага ампіру (эклектычны класіцызм - Палац Тэкстыльшчыкаў у Гродна , 1956) ці функцыяналізму (Палац Юнацтва ў Гродна), якія ў розных варыяцыях будаваліся паўсюду. Сярод іх вылучаецца Палац Рэспублікі (арх.. М. Пірагоў, 1978) -неакласіцызм
Бібліятэкі - сусветна вядомы апошні будынак Нацыянальнай Бібліятэкі (арх. В.Крамарэнка, 2002-2006), але добрым прыкладам канструктывізму з'яўляўся будынак 1932 (арх. Г.Лаўроў)
Музей - установа, якая часцей за ўсё размяшчаецца ў прыстасаваных гістарычных будынках - Мірскі замак, Нясвіжскі замак, Брэсцкая крэпасць, Новы і Стары замкі ў Гродна і г.д. Але 3 выдатныя музейныя комплексы спецыяльна збудаваныя -Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Строчыцы), 1976 - музей пад адкрытым небам, які сабраў калекцыю аўтэнтычнай драўлянай беларускай архітэктуры. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (заснаванне 1939, будынак -арх. І.Бакланаў), Музей Гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны (заснаваны ў 1943, новы будынак - 2014, (арх. В.Крамарэнка, В.Нікіцін)
Мемарыяльныя комплексы. Найбольш вядомыя манументальныя помнікі, акрамя ленініаны, гэта помнікі, звязаныя з Вялікай Айчыннай Вайной - Плошча Пабеды з Абеліскам (арх.Г.Заборскі, 1950), "Тры штыкі" - Плошча Перамогі ў Віцебску (1974), да вызвалення віцебскіх зямель, "Прарыў ", Курганы Славы, Брэская крэпасць (1971), "Буйнічскае поле" 1984, Магілёў, "Яма" - помнік ахвярам Халакосту ў Мінске , "Трасцінец" - найвялікшы лагер смерці на тэрыторыі Беларусі, "Дзецям - ахвярам вайны" у вёсцы Чырвоны Бераг, але самым выключным з мастацка-эмацыйнага погляду з'яўляецца мемарыяльны комплекс "Хатынь" (арх. Ю.Градаў, В.Заньковіч, Л.Левін , скульптар С.Селіханаў, 1968). Помнік сталінскім ахвярам "Курапаты" на месцы массавых забойст насельніцтва Беларусі (было знойдзена 510 магіл , у кожнай было не меньш 356 чалавек) - было прызнана аб забойстве не менш як 30 тыс. чалавек, па іншых падліках - ад 100 000 да 200 000) . Ў 1993 годзе урочышча Курапаты, як "месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 30-40х гадоў", аб'яўлена гісторыка- культурнай каштоўнасцю. У 1996 адкрыўся мемарыяльны комплекс у Мінску - Востраў Мужнасці і Смутку- помнік воінам-інтэрнацыяналістам, загінуўшым у Афганскай вайне.
Стадыёны і спартыўныя комплексы актыўна будуюцца у ХХ-ХХІ стст. Вялікая лічба (34) Лядовых Палацаў была збудавана ў ХХІ стагоддзі (да гэтага на Беларусі было толькі 4 лядовыя арэны) ў мэтах развіцця хакейнага спорту (мы знаходзімся на 8 месцы ў свеце па лічбе каткоў на душу насельніцтва) . Выдатны комплекс быў збудаваны да міжнародных гульняў "Мінск-Арэна" (Белдзяржпраект, 2010). Іншыя спартыўныя комплексы - старэйшы - "Дынама" , 1934, перажыў некалькі рэканструкцый, захоўваючы класічны стыль, футбольны стадыён "Барысаў-Арэна" (арх.Шпэла Відзечнік, Рок Ома , 2014) - хай-тэк, мульціфункцыянальны комплекс "Сокал" (арх. Вараб'ёў і партнёры, 2015) - хай-тэк., спартыўна-аздараўляльны комплекс "Фрыстайл" - 2016

Банкі , вакзалы, гатэлі і карчмы.
Банкі, будынкі крэдытных таварыстваў, казначэйстваў, якія маюць рысы і матывы класіцызму, эклектыкі і мадэрну, будуюцца з ажыўленнем прамыслова-тарговага жыцця ў вялікіх гарадах. Цудоўныя помнікі мадэрну, якія маюць нават нейкі фірмовы стыль - Пазямельна-сялянскі банк ў Магілёве, Гродна, Віцебску. Захаваліся банкі, збудаваныя ў Брэсце -нацыянальны банк Польшчы, Кобрыне, Слоніме, Мінску, Гомелі, Кобрыне, Пінску, Баранавічах.. У стылю канструктывізму - Павятовы банк ў Гродна (арх. М.Шчука, С.Валканоўскі) , сталінскага ампіру - Нацыянальны банк у Мінску , арх. М. Паруснікаў , 1947-1952), будынак Беларускай Калійнай Кампаніі і банка Развіцця (арх. Вераб'ёў і партнёры, 2016)
Вакзалы. У першай палове ХІХ стагоддзя у Еўропе з'явіўся новы від транспарту, які зрабіў рэвалюцыю не толькі ў прамысловасці, эканоміке, але і ў архітэктуры (новыя будаўнічыя матэрыялы, тэхналогіі, канструкцыі і тыпы будынкаў), як і светапогляду еўрапейцаў - хуткасць становіцца аднім з крытэрыяў жыцця. Вакзаля разглядаліся як прэстыжныя аб'екты, якія павінны былі звяртаць на сябе ўувагу пасажыраў і мелі ўрачычты, парадны выгляд. Першыя вакзалы былі пабудаваны ў Парэччы (1862)і Гродна на Санкт-Пецярбугска-Варшаўскай чыгуначнай дарогі. Вакзалы падзяляліся на класы і часта будаваліся па тыпавым праектам (класічных у ХІХ ст, эклектычных - у канцы ХІХ -пачатку ХХ ст .(вакзалы у Магілёве, Маладзечна), савецкага ампіру - у 50-60 гадах ХХ ст. *вакзал у Полацку, вакзал у Брэсце нагадвае цэнтральнай вежай "сталінскія высоткі" у Маскве, такім чынам "заходнія вароты СССР" падрыхтоўваюць пасажыра да велічы сталіцы-Масквы), сучасных - канец ХХ-пачатак ХХІ ст.) У выніку рэканструкцый канца ХХ стагоддзя было поўнасцю знішчана ці перабудавана многа помнікаў архітэктуры (гродзенскі , мінскія вакзалы і.гд.). Перабудова вакзалаў у "сучасным" выглядзе часта з'яўляецца дыссансам у гістарычным цэнтры (вакзал Мінскі Пассажырскі , арх. В.Крамарэнка, К.Вінаградаў , 1991-2002) .
Гатэлі, заяздныя двары і корчмы.
Карчма (месца, дзе можна была набыць алкаголь) вядома з даўніх часоў. Распаўсюджванню корчмаў спрыяла пчалярства, бо даніна мёдам была значнай крыніцай княжацкіх даходаў, менавіта медавуха - першы алкагольны напой. З ХVІ ст. гарэлку пачалі гнаць са збожжа, што паспрыяла распаўсюджанню корчмаў на Беларусі (Карчма ў Строчыцах, к.ХІХ ст., карчма сядзібы Аўгустава ў Гродна , 1782. ). Існавала два тыпы : заезныя і незаезныя. Заезная карчма будавалася па прынцыпу крытага двара, яна мела стадолу і хлеў для фурманак. У вялікіх гарадах існавалі вялікія карчомныя двары, якія называліся аўстэрыі - сваеасаблівыя грамадскія клубы, дзе ладзіліся розныя святы і банкеты, там меўся нават балкон для аркестра (Слонімская аўстэрыя, к. ХVІІІ ст.). У канцы ХVІІІ ст. з'явіліся першыя кавярні (кафенхаўс).
Гатэлі (гасцініцы) у вялікай колькасці з'яўляюцца ў канцы ХІХ-пачатку ХХ ст. Самы вялікі комплекс - гатэль "Еўропа" у Мінску у стылю мадэрн 1906, адбудова 2007. У стылю мадэрн - гатэль "Раяль", 1904 у Гродна. У эклектычным стылю збудаваны дом Ромера ў Гродна(гатэль Пецярбуржскі, 1856), гатэль Кранштадт у Мінску (1913), гатэль Брыстоль у Магілёве, заезныя дамы ў Прылуках (Мінская вобласць, ХІХ ст.), Нясвіжы. З сучасных забудоў вылучаецца гатэлі Рэнессанс (арх. А. Івашка, і Марыёт у МФК "Сокал" (арх. Вераб'ёў і партнёры) пабудаваныя да Чэмпіянату па хакею , 2014

Прамысловая архітэктура. Першыя прамысловыя будынкі ўзнікаюць у ХV ст. - розныя рудні, гуты, паташні. У ХVІІ -ХVІІІ стагоддзях з'яўляюцца будынкі мануфактур (Слуцкія, Гродзенскія ) - шкляныя , чыгуначныя і інш. Найбольш распаўсюджаным напрамкам быў тэкстыльны - ад выробаў паясоў да тканіны. У сядзібах будаваліся крухмальныя фабрыкі (Малая Бераставіца, 1912). Фабрыка паперы ў Добрушы (1892) - прыклад комплекснай забудовы ў неагатычным стылю. Але найбольш вялікія фабрыкі былі ў Гродна - тытунёвая фабрыка .Шэрашэўскага - карпуса на вул.Маставой (1867), фабрыка "Нёман" , 1930- канструктывізм ) . Цудоўным прыкладам эклектыкі з'яўляюцца воданапорныя вежы ў Гродна і Мінску (к.ХІХ-пач.ХХ ст.) , пажарныя вежыў Гродна , Баранавічах , Полацку і інш. (пач.ХХ ст.), канструктывізма - шухаўская вежа ў Барысаве, Звенячы. Канструкцыя вежы часта выкарыстоўвалася пры будове капцільні (Шчорсы, Лынтупы). Самую шматлікую групу феадальных прадпрыемстваў складалі так званыя бровары, піваварні, вінакурні. У ХVІІ-ХVІІІ стагодзі яны меліся ў кожным буйным маёнтку. Многія будынкі захаваліся да сённяшняга дня.

Жылыя гарадскія будынкі.

Гарадскія жылыя дамы нават на пачатку ХХ ст. большасць рабіліся з дрэва (да 70%) , таму да сённяшняга дня захавалася толькі некалькі прыкладаў, і то яны хутчэй прадстаўляюць змешаны тып (напрыклад, асноўная частка зроблена з дрэва, а тарцавыя сцены, каб забяспечыць ад пажару, будаваліся с цэглы і называліся брандмаўэрамі, ці першы паверх быў мураваны, а другі - з дрэва) - радавая забудова Гродна па вул. 17 Верасня, Міцкевіча. Па колькасці мураваных будынкаў на першым месцы сярод беларускіх губернскіх гарадоў быў Гродна (40%), ён таксама быў у лідарах па працягласці мураваных вуліц. Гродна вылучаецца акрамя таго першым на Беларусі будаўніцтвам новага цэнтру-квартралу па агульнаму плану (Гарадніца, арх. І.Мёзер, Дж.Сакка, 1765-1780) . Захаваўся дом рамесніка , які прадстаўляўе першы тыпавы жылы будынак (стыль барока) . Увогуле , Гродна адно з нялічных гарадоў Беларусі (з 270 гарадоў пасля Другой Сусветнай вайны поўнасцю зруйнавана 209) , дзе ў цэнтры захавалася гарадская забудова к. ХІХ - пач. ХХ стагоддзяў, кварталы гарадскога цэнтра ўваходзяць у гісторыка-культурную каштоўнасць Беларусі. Помнікамі мастацтва лічаца дамы купцоў Мураў'ёва, Крэйцэра, Касоўскіх, урачоў Тальгейма, Алшыбаява, даходны дом Рымана.Вялікай стратай для гісторыі архітэктуры тое, што квартал "Новы Свет", не з'яўляецца часткай гэтай тэрыторыі і аўтэнтычныя драўляныя дамы пачатку ХХ стагоддзя патроху зруйноўваюцца і згубляюцца. Таксама ў Гродна шырока прадстаўлена архітэктура "усходніх Крэсаў" з часоў вялікай паланізаціі пасля Першай Сусветнай вайны, калі да Польшчы адышлі тэрыторыі Заходняй Беларусі (97 гарадоў і мястэчак) . Каб вырашыць праблему кіравання і паланізацыі, на ўсходніх землях распачалося будаўніцтва спецыяльных комплексаў адміністратыўных і жылых будынкаў - так званых калоній дзяржаўных дамоў. Цэнтр будоўлі на "Крэсах усходніх" знаходзіўся ў Брэсце. Польскія архітэктары з Варшавы і іншых гарадоў прымалі адпаведныя замовы на распрацоўку тыпавых дамоў для забудовы. Ад архітэктараў партрабавалася каб новыя кварталы гарманічна спалучаліся з мясцовай забудовай, і ў той жа час мелі "польскія" рысы.Новыя дамы планавалася адначасова збудаваць у 44 гарадах. Вельмі папулярным быў дом у так званым "закапанскім" стылю на дзве, чатыры сям'і з высокім вальмавым дахам з мансардамі і калонамі ці аркамі на ўваходзе (Браслаў, Валожын, Слонім, Гродна, Брэст) . У Гродна былі збудаваны "настаўніцкая калонія" у стылю канструктывізму, афіцэрская ў "закапанскім" стылю, шматкватэрныя двухпавярховыя тыпавыя дамы ў функцыянальным (канструктывізм) стылю. Другая Сусветная вайна пакінула Беларусь у большай часці ў руінах. Гарады адбудоўваліся па новым планам, узніклі новыя прамысловыя цэнтры - Салігорск, Наваполацк, Светлагорск. І калі ў царскай Расіі праблема жытла востра не стаяла (рабочы мог пабудаваць дом на ўскраіне, ці здымаць кватэру) індустрыалізацыя рэзка павысіла гарадское насельніцтва. Вырашыць гэту праблему павінна было тыпавое жылле. У 20я гады вельмі папулярнай была ідэя функцыяналізму, дзе формы будынка адпавядалі яго функцыям (Дом спецыялістаў, Мінск. 1934, арх. Н.Макляцова) , у 30х гадах ідэі канструктывізма прыпынілі, на змену прыйшоў агульны для ўсіх сацыялістычных краін некласіцызм, ці савецкі ампір яго сімвалам становіцца жылыя дамы "Вароты Мінска" на вакзальнай плошчты, а таксама жылыя і адміністрацыйныя дамы па праспекту Незалежнасці. У канцы 50х новыя ўлады Савецкага Саюза афіцыйна забаранілі неакласіцызм. Пачалося масавае будаўніцтва панэльных дамоў без знешняга дэкору. У 70-80 я гады пабудавана 60 % жылых дамоў і 90% культурных устаноў пабудавана па тыпавым праектам, што прывяло да абязлічввання вобліку беларускіх гарадоў. На сёняшні дзень тэндэнцыя будаўніцтва тыпавых жылых дамоў захоўваецца.


Страчаная спадчына
Незлічоныя войны і нядбайнае станаўленне да сваёй культурнай спадчыны прывялі да знішчэння многіх помнікаў архітэктуры - замкаў, храмаў, палацаў і іншых забудоў. Сотні, нават тысячы будынкаў больш не размаўляюць з нашчадкамі, не перадаюць гісторыю народа ў каменні, не уплываць на стварэнне гонару і нацыянальнай памяці. Разнастайная архітэктура стварае багатае культурнае асяродзе, бязлікавая стварае бязлікавасць. Немагчыма перачысліць усе ахвяры, таму абмяжуемся 10 найбольш значнымі стратамі ХХ стагоддзя:
1. Фара Вітаўта - старэйшая каталіцкі храм на Беларусі, заснаваны Вітаўтам, Гродна ,1961 знішчана паводле "аварыйнага стану будынка". Сёння там сквер і помнік разрушанай каштоўнасці.
2. Касцёл Святога Станіслава ў Пінску
ў манастырскім комплексу іезуітаў (ХVІІ ст.- 1953), у разбураным становішчы пасля Другой Сусветнай вайны, рашэнне не аднаўляць, канчаткова знішчана ў 1953. Сёння там пустое месца.
3. Сабор Святога Іосіфа, Магілёў . 1780-1937.
Першы прыклад класіцызма на Беларусі (арх. М. Львоў). Узарваны ў час падрыхтоўцы Магілёва як другой сталіцы. Сёння там гасцініца "Днепр".
4. Нікалаеўскі сабор у Віцебску 1716 -1957.
У 1930я , а пасля у 1950я ў Віцебску былі знесяны дзясяткі храмаў- касцёлаў, царквоў, сінагог (27). Не адноўлены пасля Другой Сусветнай вайны, знесены паводле "аварыйнага стану". Сёння месца пустуе.
6. Драўляная сінагога
мела адметны стыль са складанай лініяй даху. Усе загінулі падчас Другой Сусветнай вайны.
7. Ратуша ў Гродна, ХV ст. ,
1784 -1945 - класічны варыянт . Не адноўлена пасля Другой Сусветнай вайны, нягледзячы на досыць добры стан. Сёння на гэтым месцы Савецкая Плошча.
8. Палац Тызенгаўза ў Гродна, 1780 -1915, з
руйнаваны ў Першую Сусветную Вайну, не адноўлены. Сённа на гэтым месцы - помнік воінам і парк.
9 . Гродзенскі вакзал -1862-1987 ,
першы вакзал на Беларусі і пабудовы сучаснага.
10. Віленскі вакзал у Мінску 1890-1991,
знішчаны для "рэканструкцыі вакзала" і пабудовы сучаснага




Лямус
Ратуша
Калегіум
Гімназія
Вучылішча
Акадэмія
Шпіталь
Аптэка
Тэатр
Кінатэатр
Цырк
Дом/палац Культуры
Бібліятэка
Музей
Мемарыяльны комплекс
Спартыўныя цэнтры
Гандлёвыя рады
Гандлёвыя цэнтры
Банк
Вакзал
Гатэль
Карчма
Прамысловая архітэктура
Гарадскі жылы дом.

 
 

Краткий конспект по истории искусств для 2 класса. Введение в историю искусств.
Краткий коснпект по истории искусств для 2 класса. Искусство Древнего Мира.

Краткий конспект по истории искусств для 3 класса. Искусство Античности и Средневековья
Краткий конспект по истории искусств для 3 класса. Искусство Возрождения

Краткий конспект по истории искусств для 4 класса. Искусство 17-18 веков.
Краткий конспект по истории искусств для 4 класса. Искусство 18-19 веков.

Краткий конспект по истории искусств для 5 класса. Искусство 20 века.
Кароткі нарыс па гісторыі мастацтваў Беларусі. 5 клас. Частка 1: Агульные паняцці, Народнае мастацвта, Архітэктура
Кароткі нарыс па гісторыі мастацтваў Беларусі. 5 клас. Частка 2: Жывапіс, Скульптура, Графіка

 
 

 

©2009 ДХШ г. Гродно
ГлавнаяО школеУченикам и родителямГалереяКонтакт