Государственное учреждение образования

ДЕТСКАЯ ХУДОЖЕСТВЕННАЯ ШКОЛА ИСКУССТВ г.ГРОДНО

 
ГЛАВНАЯ
ШКОЛЬНАЯ ЖИЗНЬ
ЛАУРЕАТЫ КОНКУРСОВ
УЧЕНИКАМ И РОДИТЕЛЯМ
ГАЛЕРЕЯ
КОНТАКТ
ПОЛЕЗНОЕ


ГЛАВНАЯ

ШКОЛЬНАЯ ЖИЗНЬ

ЛАУРЕАТЫ КОНКУРСОВ

УЧЕНИКАМ И РОДИТЕЛЯМ

ГАЛЕРЕЯ

КОНТАКТ

ПОЛЕЗНОЕ

КАРОТКІ НАРЫС ПА ГІСТОРЫІ МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСІ (ПАЎЛЕНКА Н.В.)

АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ І ТЭРМІНЫ ПОМНІКІ МАСТАЦТВА, АЎТАРЫ
МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ . ЧАСТКА 2
...
7. Жывапіс Беларусі - асноўныя паняцці, сакральны жывапіс (іконапіс, фрэскі), свецкі жывапіс 17-19 ст.
8. Жывапіс Беларусі кан. 19- першая палова 20 стагоддзя. Парыжская школа, Віцебск, Заходняя Беларусь
9. Жывапіс Беларусі другой паловы 20 ст.- пач. 21 стагоддзя.
10. Графіка Беларусі
11. Скульптура Беларусі.

МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ. ЧАСТКА 1: АГУЛЬНЫЯ ПАНЯЦЦІ, НАРОДНАЕ МАСТАЦТВА, АРХІТЭКТУРА


 

7. Жывапіс Беларусі - асноўныя паняцці, сакральны жывапіс (іконапіс, фрэскі), свецкі жывапіс 17-19 ст

Сакральнае мастацтва.
Сакральнае мастацтва датычыцца розных рэлігійных поглядаў і вельмі часта станавілася асноўнай крыніцай развіцця ўсіх відаў мастацтва: архітэктуры, жывапісу, графікі, скульптуры, дэкатарыўна-прыкладной творчасці
. Развіцце жывапісу на Беларусі перш за ўсё звязана з прыняццем хрысціянства. Вялікія храмы, аздобленыя фрэскамі і іконамі ў візантыйскім стылю, кардынальна адрозніваліся ад паганскіх капішчаў асяродзем – рытуалы праводзіліся ўнутры, усе сродкі - прасторавае, візуальнае, музыкальнае - накіраваны на моцнае эмацыянальнае ўзрушэнне. З ХІІ стагоддзя да сёняшняга часу захаваліся толькі фрэскі ў Полацку - фрагменты роспісаў Сафійскага сабора, фрэскі Спаса-Прэабражэнскага сабора і часткова фрагменты Гарадзенскай мастацкай школы (Ніжняя царква, Барысаглебская царква).
З ХІV стагоддзя на жывапіс Беларусі ўплывае не толькі візантыйская школа, але і мастацтва Заходняй Еўропы – гэта звязана, перш за ўсё з узнікненнем буйнай дзяржавы ад мора (Балтыйскага) да мора (Чорнага) – Вялікага Княства Літоўскага. З гэтага часу пачынае фарміравацца самабытны беларускі сакральны жывапіс – ён спалучае візантыйскія традыцыі і традыцыі Адраджэння, пазней (з ХVII ст.) – барока. Больш-менш мірнае саіснаванне розных канфесій – каталіцкай і праваслаўнай, якое пазней вылілася ў стварэнне ўніяцкай царквы, паспрыяла станаўленню адметнай беларускай школы жывапісу. Праваслаўны жывапіс развіваецца ў двух кірунках – архаізацыі візантыйскай школы (Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская, ХV ст., Пінск) і больш натуральны, з багата аздобленым разным арнаментальным фонам, выкананым у складаных пластычных тэхніках (Параскева Пятніца, кан. ХVI ст, Случчына; Хрыстос Уседзяржыцель, ХVI ст., Быцень). Барока са сваім ілюзіянізмам, патэтыкай, яскравым каларытам, зваротам да бытавога жанру моцна ўплывае на іканапіс ХVII ст. (Нараджэнне Маці Божай, 1649, Пётр Яўсеевіч з Галынца).
Каталіцкая канфесія мела моцную падтрымку з Захаду, запрашаліся італьянскія і нямецкія майстры, якія ў ХVІІ- ХVІІІ ст. прыняслі традыцыі еўрапейская жывапісу на Беларусь (касцёл Св. Станіслава ў Магілёве і касцёл Божага Цела ў Нясвіжы (Ксаверы Дамінік Гескі), іезуіцкі касцёл Францыска Ксаверыя ў Гродна) . Роспісы праваслаўных храмаў таксама адыходзяць ад кананічных схемаў і набліжаюцца да канонаў свецкага мастацтва (царква Раства багародзiцы ў Слаўгарадзе). Пачынаючы з ХVІІІ рысы класіцызму прасочваюцца ва ўсіх канфесіях.
Пры ўваходжанні зямель Беларусі ў Рассійскую імперыю пачалаіся лівкідацыя уніяцкай царквы, абмежаванне дзейнасці каталіцкай. Дамініраванне праваслаўя становіцца мэтай рэлігійнай палітыкі Расіі. Сакральны жывапіс падзяліўся на некалькі лакальных школ са сваімі асаблівасцямі - у Цэнтральнай Беларусі, на Гродзеншчыне і Віцебшчыне аддавалася перавага акадэмічнаму варыянту класіцызму, дзе перавага надаецца больш імітацыі архітэктурных элементаў, арнаментацыі і дэкору (Касцёл Св. Тадэуша ў Лучаі Мінская вобл.), На Палессе хавалі вернасць традыцыі сваёй школы, а на Усходзе Беларусі пачаўся буйны росквіт Веткаўскай школы - сінтэ,з старажытнарускага мастацтва і мясцовых традыцый іканапісу (Цар цароў, абраз, пачатак ХІХ)
У канцы ХІХ пачатку ХХ становіцца адментым зварот да рэтраспектыўнай стылістыкі у акадэмічным варыянце, захапленне старажытнарускім стылям, што адбывалася з боку праваслаўя, і готыкай, адпаведна, з боку каталіцызму, ва ўсіх канфесіях адчуваецца уплыў стылю Арт Нуво з яго імкненнем да падкрэслена дэкаратыўнай эстэтыкі. Вялікую папулярнасць набываюць дэкаратыўна-прыкладное мастацтва- асабліва тэхнікі мазаікі і вітражы (пахавальня князёў Святаполк Мірскіх у Міры, касцёл Св.Сымона і Св.Алены у Мінску, касцёл святых апосталаў Пятра i Паўла ў Старых Васілішках)
У ХХ ст. у часы БССР пры разглядванні рэлігіі як варожнага элементу для савецкай ідэалогіі значных твораў сакральнага жывапісу не зроблена. Найольшая калекцыя уратаваных помнікаў сакральнага мастацва належыць да Нацыянальнага мастацкага музея. Развіцце хрысціянскага мастацтва ў наш час ідзе ў рамках сучасных традыцый сакральнага мастацтва.
Сакральны жывапіс іншых рэлігій – мусульманскай і іудзейскай мае сваі адметнасці (забаронай пісаць чалавечыя твары і г.д) развівалася ў дэкаратыўна-прыкладном кірунку. Аздабленні сінагог у сувязі з генацыдам яўрэяў захаваліся у адзінкавых лічбах (сінагога ў Слоніме) ад прыкладна 2000 сінагог на сеняшні дзень захавалася каля 5%, большасць захаваных будынкаў прыйшло ў заняпад у савецкія часы (https://news.tut.by/society/218414.html), працуючых сінагог у Беларусі на сеняшні дзень – 9 (Мінск-2, Гродна, Брэст, Магілеў, Віцебск, Бабруйск, Пінск, Гомель) (https://globus.tut.by/type_tn_sinag_dejstv.htm)

Свецкі жывапіс ХVІІ-ХІХ ст.
З ХVІ стагоддзя на тэрыторыі ВКЛ пачынаюцца фарміраванне свецкіх форм мастацтва, перш за ўсё – жывапісу партрэтнага жанру. Распаўсюджванне тэорыі сарматызму (лягенды аб паходжанні шляхты з качавых плямён сарматаў) паспрыяла станаўленню асаблівага жанру – сармацкага партрэту – які меў спецыфічны тып кампазіцыі і дэталяў-атрыбутаў. Перш за ўсё – гэта адлюстраванне прыналежнасці да саслоўнай групы, грамадскага статусу. Партрэты рабіліся ў парадным адзенні па ўсталяванай кампазіцыі (поўны рост, паясны), у атачэнні прадметаў-атрыбутаў, якія паказвалі становішча асобы ў грамадстве, дапаўняліся надпісам аб радавым паходжанні і сацыяльным статусе. Сармацкі партрэт падобны стылістычна да заходнееўрапейскіх рыцарскіх партрэтаў эпохі Адраджэння (партрэты Юрыя Радзівіла, Кшыштафа Весялоўскага, Грызельды Сапегі, Аляксандры Марыяны Весялоўскай, Катажыны Тэнчынскай-Слуцкай, Міхаіла Барысавіча, вялікага князя Цверскага і інш.). Вельмі спецыфічным быў пахавальны патртэт, якія размяшчалі на саркафагах у сямейных склепах ці як эпітафію ў касцёлах (Пахавальны партрэт Войеха Бджыского, Караля Станіслава Раздізвіла). Па запрашэнню магнатаў у ВКЛ, пазней – Рэчы Паспалітай працуюць замежныя мастакі, прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін, што паспрыяла развіццю жывапісу ў заходнееўрапейскіх стылях. (Барталамей Стробель “Партрэт князя Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага, Іаган Шрэтэр “Партрэт Крысціны Яўхіміі Радзівіл” , “Партрэт Катажына і Марыі Радзівіл”, Луі дэ Сільвестр Малодшы “Партрэт Якаба Генрыха Флемінга”, Юзаф Ксаверый Гескі “Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага”, Марчэла Бачарэллі “Партрэт Станіслава Аўгуста Панятоўскага). З’яўляюцца прыватныя калекцыі партрэтных галерэй (Радзівілы, Тышкевічы і г.д.). Сармацкі партрэт развіваўся у двух накірунках – у рамках еўрапейскага партрэту розных стыляў: барока, класіцызм, рамантызм і інш. , і як тып архаічнага сармацкага партрэту, якія замаўляла бяднейшая шляхта (Вікенці Слянзінскі “Партрэт Тадэвуша Багдановіча”). З ХVІІ ст. стыль барока паўплываў на развіцце манументальнага роспісу ў інтэрьерах. Сядзібы і палацы распісваліся архітэктурнымі і ландшафтнымі фонамі, арнаментам, роспіс часцей за ўсё рабіўся па еўрапейскіх узорах ці так званых “тэматычных замоў” – копіі ці падабенства роспісаў вядомых еўрапейскіх палацаў. З ХVІІІ стагоддзя свецкі жывапіс амаль поўнасцю вызваліўся ад рэлігійнага уплыву. Прафесійнае мастацтва развівалася непасрэдна прадстаўнікамі заходней школы, якія прыносілі еўрапейскія тэхнікі і эстэтыку жывапісу, а таксама падрыхтоўвалі мясцовых вучняў. Станаўленню нацыянальнаму стылю перашкаджала адсутнасць мясцовых свецкіх мастацкіх школ – веды можна было атрымаць ці ў якасці вучня прыдворнага мастака, якія працавалі у магнатаў (Ксаверый Дамінік Гескі), ці ў манастырскіх мастацкіх майстэрнях ці выяджаючы за мяжу. У 1773 годзе у Рэчы Паспалітай паўстала Адукацыйная камісія (першае ў Еўропе міністэрства адукацыі), якая паспрыяла развіццю чыста свецкай сістэме адукацыі. Новая прафесійная мастацкая школа склалася на Беларусі ў канцы ХVІІІ ст., калі пры Віленскім універсітэце ў 1797-1798 гг. Была заснавана і пачала дзейнічаць кафедра жывапісу і малюнка, першымі выкладчыкамі былі Францішак Смуглевіч і Ян Рустэм. Мастацтва развівалася ў плынях агульнаеўрапейскай культуры. У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт, магчымасць атрымаць мастацкую адукацыю за межамі Расійскай імперыі была забаронена. Мастацкія установы Пецярбургу і Масквы сталі асноўнымі ў атрыманні прафесіі, таму большацць мастакоў Беларусі (Паўночна-Заходні край Расійскай імперыі) часта ўключаюўца ў гісторыю мастацтва Расіі. З 70-х гадоў многія мастакі атрымлівалі адукацыю як у Расіі так і за яе межамі (Мюнхен, Парыж). ХІХ ст. пашырыла мастацкія жанры: гістарычны (Фрацішак Смуглевіч, Ян Сухадольскі, Ян Дамель, Казімір Альхімовіч), партрэтны (Йозаф Аляшкевіч, Валянцін Ваньковіч, Ян Рустэм, Адам Шэмеш, Кандрат Карсалін, Фадзей Гарэцкі), бытавы (Канут Русецкі, Нікадзім Сільвановіч), пейзаж (Вікенцій Дмахоўскі, Язэп Пешка, Апалінарый Гараўскі, Іпаліт Гараўскі, Напалеон Орда), нацюрморт (Іван Хруцкі), батальны (Януары Сухадольскі, Канстанцін Кукевіч). На Беларусі ў ХІХ ст. працавалі і расейскія мастакі (Ілля Рэпін, Іван Шышкін і гд.), якія стварылі стэрэатып дзікага, прыгожага, але беднага краю. З 1863 года пасля падаўлення паўстання мясцовай інтэлегенцыі (акрамя лекараў і духоўных асоб) было забаронена займаць пасады, а так як дысцыпліна малюнка ў гімназіях і рэальных вучылішчаў была абавязковай на месца выкладчыка малюнка запрашаліся мастакі з цэнтральных расійскіх губерняў, якія працягвалі акадэмічныя традыцыі.



Сакральны жывапіс:
1. роспіс Сафійскага сабора (Полацк)
2.
фрэскі Спаса-Прэабражэнскага сабора (Полацк)
3. Ніжняя царква (Гродна)
4.
Барысаглебская царква (Гродна)
5. Маці Боская Адзігітрыя Іерусалімская, ХV ст., Пінск
6. Параскева Пятніца, кан. ХVI ст (Случчына)
7. Хрыстос Уседзяржыцель, ХVI ст., (Быцень)

8. Нараджэнне Маці Божай, 1649, Пётр Яўсеевіч з Галынца
9. касцёл Св. Станіслава (Магілёў)
10.
касцёл Божага Цела (Ксаверы Дамінік гескі, Нясвіж)
11. іезуіцкі касцёл Францыска Ксаверыя (Гродна
)
12. Касцёл Св. Тадэуша ў Лучаі (Мінская вобл.)
13. Цар цароў, абраз. Веткаўская школа
14. пахавальня князёў Святаполк Мірскіх (Мір)
15. касцёл Св.Сымона і Св.Алены (Мінск)
16. касцёл святых апосталаў Пятра i Паўла (Старыя Васілішкі)
17. сінагога ў Слоніме

Свецкі жывапіс ХVІІ-ХІХ ст.

сармацкі партрэт

Барталамей Стробель ,
Іаган Шрэтэр , Луі дэ Сільвестр Малодшы,
Юзаф Ксаверый Гескі ,
Марчэла Бачарэллі

Вікенці Слянзінскі

Фрацішак Смуглевіч,
Ян Сухадольскі,
Ян Дамель,
Казімір Альхімовіч

Йозаф Аляшкевіч,
Валянцін Ваньковіч,
Ян Рустэм,
Адам Шэмеш,
Кандрат Карсалін,
Фадзей Гарэцкі

Канут Русецкі,
Нікадзім Сільвановіч

Вікенцій Дмахоўскі,
Язэп Пешка,
Апалінарый Гараўскі,
Іпаліт Гараўскі, Напалеон Орда

Іван Хруцкі

Януары Сухадольскі,
Канстанцін Кукевіч
.


8. Жывапіс Беларусі кан. 19- першая палова 20 стагоддзя. Парыжская школа, Віцебск, Заходняя Беларусь

Жывапіс рубяжа ХІХ і ХХ стагоддзяў знамянальны рэформамі. У 1894 у Расійскай Акадэміі мастацтваў адбываецца рэформа, якая адчыніла дзверы новым плыням у мастацвте (адркрыцце персанальных майстэрняў І. Рэпіна, Ў. Макоўскага, А. Куінджы і інш. – большасць прадстаўнікі таварыства перасоўнікаў). Найбольш яскрава перамены праявіліся ў жанры пейзажа, якія распачалі французскія імпрэссіяністы і які набыў з пачатку стагоддзя вялікую папулярнасць. Вялікі ўклад у гісторыю беларускага жывапісу зрабілі Фердынанд Рушчыц (сімвалізм у пейзажы), Станіслаў Жукоўскі (майстар сядзібнага пейзажу), Вітольд Бялыніцкі-Біруля (лірычны пейзаж). Новы стыль у мастацтве закрануў таксама і партрэт – Ян Кругер, акрамя мастацкай творчасци, адкрыў у Менску студыю малюнка, у якой першую адукацыю атрымалі будучыя сусветна знакамітыя мастакі, раней Юдаль Пэн адкрыў першую на Беларусі прыватную школу малюнка ў Віцебску, дзе атрымалі мастацкую адукацыю сусветна вядомыя майстры. Асобнай старонкай стаіць творчасць Льва Бакста, які нарадзіўся ў Гродна і стаў яскравым прадстаўніком мадэрну (Рускія сезоны Дзягілева ў Парыжы).
Змены у сусветным мастацкім жыцці крануліся і Беларусі. На пачатку ХХ ст. рэзка ўзрасла эміграцыя з Беларусі, многія мастакі сталі сусветна вядомымі (Парыжская школа: Хаім Суцін, Марк Шагал, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень, Осіп Любіч, Файбіша-Шрага (Сэм) Царфін, Надзея Хадасевіч-Лежэ). У Віцебску ў 1918 годзе Маркам Шагалам было заснавана мастацкае вучылішча, якое стала прававеднікам новых стыляў (УНОВІС) і вядома як віцебская школа авангарду (Марк Шагал, Казімір Малевіч, Эль Лісіцкі, Мсціслаў Дабужынскі, Давід Якерсон, Вера Ермалаева, Саламон Юдовін (графік) і інш.)). Віцебскае народнае вучылішча стала цэнтрам мастацкай адукацыі на Беларусі на другой сусвтетнай вайны. Для развіцця мадэрністычных ідэй на Беларусі і ў Польшчы шмат зрабіў Уладзіслаў Стрэмінскі, заснавальнік першага музею авангардызма ў Лодзі.
Падзяленне тэрыторыі Беларусі на Усходнюю і Заходнюю сфарміравала пэўнае адрозненне ў мастацкім жыцці кожнага з рэгіёнаў. Ідэі мадэрнізму у Савецкай Беларусі спынены, усатлеўваецца жорсткія ідэалагічныя формы соцрэалізму, дзе задача мастакоў стала зводзіцца да "рэпартажнасці" падзеяў, праслаўлення савецкага ладу жыцця і савецкага кіраўніцтва. У 1927 быў зроблены першы дзяржаўны заказ на тэму "Чалавек за работай". Мастакі атрымоўвалі камандзіроўкі на прадпрыествы і вёскі на увасабленне ідэі. Самабытнасць свайго стылю захавалі Міхась Філіповіч, Міхаіл Станюта, Уладзімір Кудрэвіч. Заходнебеларускае мастацтва, звязанае з ідэяй назыянальна-вызваленчай барацьбы, утварыла стыль "беларускага рамантызму", найбольш яркімі прадстаўнікамі якога з'яўляюцца Язэп Драздовіч, Міхась Сеўрук, Пётр Сергіевіч.

Ілюстраваны кароткі нарыс па жывапісу к.19 - першай палове 20 ст.


Фердынанд Рушчыц,
Станіслаў Жукоўскі,
Вітольд Бялыніцкі-Біруля

Якаў Кругер

Юдаль Пэн

Хаім Суцін,
Марк Шагал,
Міхаіл Кікоін,
Пінхус Крэмень,
Осіп Любіч, Файбіша-Шрага (Сэм) Цафрін,
Надзея Хадасевіч-Лежэ

Марк Шагал,
Казімір Малевіч,
Эль Лісіцкі,
Мсціслаў Дабужынскі,
Давід Якерсон,
Вера Ермалаева,
Уладзіслаў Стрэмінскі

Міхась Філіповіч,
Міхаіл Станюта,
Уладзімір Кудрэвіч

Язэп Драздовіч,
Міхась Сеўрук,
Пётр Сергіевіч.

 


9. Жывапіс Беларусі другой паловы 20 ст.- пач. 21 стагоддзя.

Пасля другой сусветнай вайны цэнтр мастацкага жыцця змясціўся у Мінск. У Беларусь прыехала шмат выпускнікоў ВНУ Масквы, Ленінграда, Кіева, Харкава, Льва. Рэалізм і ідэялогія сацыялістычнай дзяржавы працягвалася. Перш за ўсё - гэта праслаўленне будаўніцтва сацыялістычнага строя (прамысловая і сельскагаспадарчая тэматыка – Іван Стасевіч, Раіса Кудрэвіч), але падзеі вайны, акупацыя Беларусі зрабіла свой адбітак на жывапіс - найбольш распаўсюджаным становіцца гістарычны жанр, а дакладней тэма вялікай айчыннай вайны (Валянцін Волкаў, Іван Ахрэмчык, Яўген Зайцаў, Уладзімір Сухаверхаў). Соцрэалізм і акадэмічная школа рабілі працы ўсіх мастакоў аднолькавымі па манеры пісьма.
У канцы 50х у савецкім мастацтве з’явіўся так званы “суровы стыль”, які пачаўся ў Маскве і добра падтрымаўся на Беларусі. “Суровы стыль” блізкі ў стылістычных падыходах да пошукаў мадэрнізму 20х гадоў - для яго характэрны манументальны падыход з больш фармальнай мовай мастацкай выразнасці у станковым жывапісу, падобнай да мовы плакату – вялікія каляровыя плямы, дакладныя лінейныя контуры, зварот да “прастых герояў” (Петр Свентахоўскі, Міхаіл Савіцкі, Аляксандр Кішчанка, Май Данцыг). Пейзажны жанр, як непалітазаваны адыход ад соцрэалізму і найменьш падуладны ідэалагічнаму кантролю набывае вялікую папулярнасць (Віталь Цвірка, Віктар Грамыка).
Адкрыцце ў 1953 мастацкага факультэта у Акадэміі мастацтваў (раней –Тэатральнага інстытута), “адліга” 60х паспрыяла станаўленню нацыянальных рыс беларускага мастацтва – зварот да этнічных і нацыянальных вытокаў, дэкаратывізм і пошук індывідуальнай творчай манеры (Валяр’яна Жолтак, Уладзімір Стальмашонак, Леанід Шчамялёў, Уладзімір Рубцоў, Гаўрыіл Вашчанка, Міхаіл Рагалевіч і інш.). Мастакі 70-80х мелі розныя творчыя стратэгіі, стараліся адыйсці ад акадэмічных прынцыпаў жывапісу і трактоўкі вобразаў, стваралі своеасаблівае кола беларускага савецкага андэграўнда - нонканфармістаў афіцыйнаму мастацтву (Ізраіль Басаў, Альгерд Малішэўскі, Георгій Скрыпнічэнка, Віталь Чарнабрысаў, Адам Глобус).
У сярэдзіне 80х савецкая сістэма распалася, што дала імпульс да развіцця новай хвалі жывапісу, найбольш паказальнымі рысамі з'яўляюцца шматварыянтнасць, змяшэнне стыляў і сінтэз жанраў, звяртанне да прыватных пачуццяў і нацыянальнай свядомасьці – звярталіся не толькі да гісторыі, міфаў і лягенд Беларусі да савецкіх часоў, але і трагічнай чарнобыльскай тэмы (Мікалай Селяшчук, Алесь Марачкін, Уладзімір Тоўсцік, Віктар Альшэўскі, Уладзімір Кожух, Уладзімір Савіч). Гэты час звязаны з паяўленнем новага пакалення мастакоў - выпускнікоў “Парнату” (навучэнцаў рэспубліканскай мастацкай школы-інтэрнату па музыке і выяўленчаму мастацтву (гімназія-вучылішча імя А.Ахрэмчыка), мастацкае вучышча ім. А.Глебава, Акадэміі мастацтваў (Уладзімір Зінкевіч, Руслан Вашкевіч, Сяргей Грыневіч, Уладзімір Голуб, Валянціна Шоба і інш). Цікавай з'явай адбылася дзейнасць творчай суполкі "Няміга-17" (1986-2006), творчай задачай якой стала “абнаўленне мовы выяўленчага мастацвта” (Зоя Ліцвінава, Леанід Хобатаў, Мікалай Бушчык, Сяргей Кірушчанка, Анатоль Кузняцоў, Альгерд Малішэўскі, Алесь Цыркуноў, скульптары Тамара Сакалова, Галіна Гаравая). У гэты ж перыяд з другой хваляй эміграцыі канец 70 - пачатак 80х (першая – на пачатку існавання Савецкай Беларусі) беларускі станковы жывапіс выходзіць на еўрапейскую прастору (Барыс Забораў, Андрэй Задорын). Выключэнне - Леон Тарасевіч, этнічны беларус, які жыве ў Польшчы. Трэцяя хваля - эміграцыя 90х звязана з пашырэннем і пошукам інтэлектуальнай свабоды і творчасці (асабліва вялікая эміграцыя была пасля выставы “Урокі нядобрага мастацвта”, пасля якой каля 20 студэнтаў былі звольнены з навучальных устаноў і вымушаны былі з’ехаць вучыцца на Захад). Стварылася моцная суполка прадстаўнікоў беларускага мастацтва на захадзе (Андрэй Дурэйка, Ігар Цішын, Наталля Залозная, Аляксанд Родзін і інш.) - актыўна уключыла беларусаў у еўрапейскія мастацкія працэсы.
Канец 20 ст. – гэта кароткі перыяд актыўнай трансфармацыі беларускага мастацтва. Абвяшчэнне ў 1991 годзе дзяржаўнага сувенрэнітэту спрыяла уключэнню у сучасны святовы досвід мастацтва. Адкрываліся альтэрнатыўныя галереі (6-я лінія (1992-1998), NOVA) праводзіліся выстаўкі і мастацкія акцыі (In-formation (Віцебск, 1994-1999), прыток ведаў аб сучаснай заходняй культуры развіў новыя посмадэрністычныя кірункі мастацтва (Аляксей Жданаў, Ігар Кашкурэвіч, Віктар Пятроў (-Хруцкі), Аляксандр Малей і інш).
Сучаснае становішча беларускага мастацтва мае драматычны характар. З аднаго боку, дзяржава, як галоўны заказчык на прадукты мастацвта, зышла з пазіцый і істотна скараціла капіталаўкладанні ў сферу культуры і мастацвта, арт-рынак, якім кіруеца ўвесь свет, так і не з’явіўся на Беларусі. Большасць творчай моладзі дае перавагу дызайну, а не чыстаму мастацтву. Фарміруецца нейкая ізаляцыя беларускага мастацтва. Аб гэтым сведчаць наяўнасць адзінкавых прыватных галерэй і нелічных арт-падзей. З другога – адкрытасць і доступ да сусветнага мастацтва падштурхнуў уключэнне у сустветныя плыні мастацтва, спрыяе выпрацаванню самабытнасці. Пры ўсёй размаітасці мастацкай прасторы, можна вылучыць некалькі кірункаў існавання беларускага мастацвта: эклектычны (акадэмізм, метафарычнасць і дэкаратывізм) – большасць маладых мастакоў працуюць у гэтай манеры (Ганна Сілівончык, Наталля Ляпкіна), класічная рэалістычная школа (Кастусь Качан, Васілій Пешкун, Валерый Шкаруба, Алеся Скарабагатая і ) і рэалізм у аўтарскай інтрэрпрытацыі (Валянцін Губараў), актуальнае сучаснае мастацтва (Руслан Вашкевіч, Уладзімір Цэслер, Алесь Пушкін і прадстаўнікі змаежнага беларускага мастацтва). Найбольш радыкальнае сучаснае мастацтва прадстаўляе “Галерея Ў”. У 2018 годзе была прадстаўлена выстава “ZBOR ў прагрэссе”, дзе экспанаваліся працы за 30 год больш чым 50 замежных беларускіх мастакоў. Амаль адзіны значны конкурс-выстава для маладых мастакоў – “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” (Алена Гіль, Аляксандр Бельскі, Аляксандр Болдакаў, Усевалад Швайба і інш).

Гарадзенскія мастакі.
Пачынаючы з 50х гадоў ў Гродна накіроўваліся выпускнікі ВНУ мастацкага профіля. Вельмі хутка стварылася цудоўнае кола высокапрафесійных мастакоў, шмат з каторых атрымоўваць узнагароды сусветнага ўзроўню. На сёняшні дзень ў Гродна існуе некалькі таварыстваў мастакоў - Саюз мастакоў Беларусі (больш за 70 членаў - гарадзенцаў), таварыства польсіх мастакоў (больш за 500 , таварыства рамеснікаў і самастойныя мастакі. Але на гледзячы на тое, што ў Гродна прадстаўлена ўся лінейка мастацкай адукацыі -з 90х па мастацкаму профілю выпускаюцца навучэнцы школы і коледжа мастацтва, Гродзенскага дзяржаўнага універсытэту, захоўваецца агульная сітуацыя для Беларусі -мастацкі цэнтр жыцця і яскравыя мастацкія падзеі знаходзіцца ў Мінску. На сёняшні дзень гарадзенскі мастацкі сусвет прадстаўляюць як майстры старэйшага пакалення (Сяргей Грыневіч, Валянціна Шоба, Юры Якавенка, Вікторыя Ільіна, Васілій Мартынчук, Уладзімір Качан, Пётр Янушкевіч, Аляксандр Сільвановіч, Алена Кузняцова, Алесь Сураў, Сяргей Стома, Сяргей Кірка, Антон Ляшчынскі, Андрэй Стурэйка), сярэдняга і маладога (Іван Русачак, Андрэй Філіповіч, Вольга Бухоўка, Аляксандр Болдакаў, Наталля Ляпкіна, Ягор Шакаладаў, у эміграцыі: Эміль Зенько (Emilio Anormale), Уладзімір Пазняк, Яўген Рамашоў ) і г.д.



Ілюстраваны кароткі нарыс па жывапісу другой палове 20- пач.21 ст.


Раіса Кудрэвіч,
Іван Стасевіч

Валянцін Волкаў,
Іван Ахрэмчык,
Яўген Зайцаў,
Уладзімір Сухаверхаў

Петр Свентахоўскі,
Міхаіл Савіцкі,
Аляксандр Кішчанка,
Май Данцыг

Віталь Цвірка,
Віктар Грамыка

Валяр’яна Жолтак,
Уладзімір Стальмашонак,
Леанід Шчамялёў,
Уладзімір Рубцоў,
Гаўрыіл Вашчанка,
Міхаіл Рагалевіч

Ізраіль Басаў,
Альгерд Малішэўскі,
Георгій Скрыпнічэнка,
Віталь Чарнабрысаў,
Адам Глобус

Мікалай Селяшчук,
Алесь Марачкін,
Уладзімір Тоўсцік,
Віктар Альшэўскі,
Уладзімір Кожух,
Уладзімір Савіч

Уладзімір Зінкевіч,
Руслан Вашкевіч,
Сяргей Грыневіч,
Уладзімір Голуб,
Валянціна Шоба

Зоя Ліцвінава,
Леанід Хобатаў,
Мікалай Бушчык,
Сяргей Кірушчанка,
Анатоль Кузняцоў,
Альгерд Малішэўскі,
Алесь Цыркуноў,

Барыс Забораў,
Андрэй Задорын

Леон Тарасевіч

Андрэй Дурэйка,
Ігар Цішын,
Наталля Залозная,
Аляксандр Родзін

Аляксей Жданаў,
Ігар Кашкурэвіч,
Віктар Пятроў,
Артур Клінаў,
Аляксандр Малей

Ганна Сілівончык,
Наталля Ляпкіна


Алеся Скарабагатая,
Кастусь Качан,
Васілій Пешкун,
Валерый Шкаруба,
Валянцін Губараў

Алена Гіль,
Аляксандр Бельскі,
Аляксандр Болдакаў,
Усевалад Швайба


10. Графіка Беларусі

У ХІ ст. на Беларусі з’явіліся першыя рукапісныя кнігі, якія аздабляліся застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі, і, канешне, каліграфічным пісьмом. Развіцце ілюмінацыі (мастацкага афармлення кнігі) з цягам часу набывала большай дэкаратыўнасці і ускладнення ( "Тураўскае евангелле" (11 ст.), "Аршанскае евангелле" (кан. 12 -пач. 13 ст.) і інш. ). Пачынаючы з ХІV ст. развіцце мініацюры было імклівым, роля візантыйскіх і балканскіх традыцый змяньшаецца, узмацняюцца рэалістычныя рысы (Лаурышаўскае евангелле, Радзівілаўскі летапіс). Важнай з’явай для беларускай культуры стаў пачатак кнігадрукавання, якое адкрыла новыя магчымасці для развіцця кніжнай ілюстрацыі і станковай гравюры. Значны ўклад у развіцце друкарства зрабіў Францыск Скарына. Як наватар, ён упершыню друкуе Біблію на беларускай мове, распрацоўвае тытульны ліст і шрыфт, аздабляў нетыповымі дрэварытамі, найбольш знакаміты – “Партрэт Ф.Скарыны”. У друкарні Мамонічаў у Вільні выдаецца “Статут ВКЛ”- заканадаўчая кніга з адпаведным афармленнем. З ХVІ ст. развіваецца тэхналогія медзярыту што дазваляе друкаваць станковыя творы – ад партрэтаў, карт да гарадскіх відарысаў (Тамаш Макоўскі). У той жа час па ВКЛ вандруюць заходняеўрапейскія майстры, па малюнках якіх потым робяць гравюры (Адэльгаузер –Цюндт “Гродна”) . Традыцыі якаснага кнігадрукавання і станковай графікі працягваюць Пётр Мсціславец, Аляксандр Тарасевіч, Сымон Будны і Васіль Цяпінскі, Максім і Васіль Вашчанкі, друкарні брацкіх ордэнаў.
У ХІХ ст. значны ўклад ў развіццё беларускага мастацтва і культуры зрабіў Напалеон Орда, які паставіў сваёй мэтай зрабіць поўнае праўдзівае аблічча Беларусі пачатку і сярэдзіны ХІХ ст. Піяніст, кампазітар, мастак, дырэктар Парыжскай оперы, у 50 год вырашыў зрабіць замалеўкі архітэктурных помнікаў. Ён вандраваў па землях ВКЛ- Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы і Латвіі. Рабіў малюнкі і акварэлі. Са 140 акварэляў, зробленых на Гродзеншчыне, 40 прысвечана Гродна. Акварэлі і малюнкі пераводзіліся ў літаграфіі і выдаваліся графічнымі серыямі асобнымі альбомамі. Пры жыцці было выдадзена 8 серый – 280 малюнкаў. Усяго з яго творчасці захавалася больш за 1000 малюнкаў і акварэляў. Пейзажна-архітэктурная графіка была досыць папулярная ў ХІХ – першай палове ХХ ст. Ёй займаліся Йозаф Пешка, Міхал Кулеша. Да бытавога і гістарычнага жанру звярталіся Міхал Андрыёлі ("Смерць Кейстута", "Вылазка паўстанцаў", "Каляднікі"), Артур Гротгер (серыя “Літуанія”), Міхал Мікешын (серыя “Беларускія малюнкі”). Фадзей Дмахоўскі распрацоўваў гербы беларускіх гарадоў.
У пачатку 20 ст. цэнтрам беларускай графікі стаў Віцебск, дзе працавалі Мсціслаў Дабужынскі (гарадскія пейзажы Віцебску), Яўхім Мінін (серыя “Драўляная архітэктура Беларусі”, “Стары Віцебск”), Саламон Юдовін (серыі “Помнікі архітэктуры Віцебска”, “Яўрэйскі народны арнамент”), Зінові Гарбавец. Помнікам Мінску прысвяціў серыю Анатоль Тычына. Развіцце графікі ў асноўным было абумоўлена пашырэннем часопісна-газетнай сферы. Вялікія змены адбываліся ў плакатнай графіцэ (Аляксандр Быхоўскі, Алексантэры Ахола-Вало, Анатоль Волкаў і інш.https://plakat.unid.by ). У гэты ж час пачаў развівацца графічны жанр эксклібрысу (Анатоль Тычына, Яўхім Мінін, Саламон Юдовін, Генадзь Змудзінскі).
У другой палове ХХ ст. фарміравалася беларуская сучасная школа нацыянальнай графікі, асабліва яскравай стала кніжная графіка. І калі 60-80 станковая графіка прадстаўляла серыі з гісторыі і сучаснасці (Уладзімір Басалыга, Васіль Шаранговіч, Сямён Герус), то мастакі кнігі не былі абмежаваныя у тэмах і сродках мастацкай выразнасці. Больш таго – найбольш цікавыя тэхнічныя і выразныя эксперыменты надалі своеасаблівась беларускай школе. Значная лічба міжнародных наград сведчаць аб высокай прафесійнай падрыхтоўцы і таленту (Валерый Славук, Уладзімір Савіч, Мікалай Селашчук, Георгій Паплаўскі, Арлен Кашкурэвіч, Алена Лось і інш.). З 90х ХХ ст. працуюць такія майстры, як Павел Татарнікаў, Юры Якавенка, Сяргей Балянок, Тамара Шэлест, Леў Алімаў, Андрэй Шалюта, Алена Кітаева, Усевалад Свентахоўскі, Андрэй Басалыга, Іван Русачак. Асобна трэба адзначыць творчасць тандэма Сяргея Войчанкі і Ўладзіміра Цэслера, якія працавалі ў галіне плакату.


Тураўскае евангелле ,
Аршанскае евангелле,
Лаурышаўскае евангелле,
Радзівілаўскі летапіс

Францыск Скарына
Тамаш Макоўскі
Адэльгаузер –Цюндт
Пётр Мсціславец,
Аляксандр Тарасевіч,
Сымон Будны
Васіль Цяпінскі,
Максім і Васіль Вашчанк

Напалеон Орда,
Йозаф Пешка,
Міхал Кулеша

Міхал Андрыёлі,
Артур Гротгер,
Міхал Мікешын,
Фадзей Дмахоўскі

Мсціслаў Дабужынскі ,
Яўхім Мінін ,
Саламон Юдовін,
Зінові Гарбавец,
Анатоль Тычына,
Аляксандр Быхоўскі,
Алексантэры Ахола-Вало,
Анатоль Волкаў ,
Генадзь Змудзінскі

Уладзімір Басалыга,
Васіль Шаранговіч,
Сямён Герус,
Валерый Славук,
Уладзімір Савіч,
Мікалай Селашчук,
Георгій Паплаўскі,
Арлен Кашкурэвіч,
Алена Лось

Павел Татарнікаў,
Юры Якавенка,
Сяргей Балянок,
Тамара Шэлест,
Леў Алімаў,
Андрэй Шалюта,
Алена Кітаева,
Усевалад Свентахоўскі,
Андрэй Басалыга,
Іван Русачак

Сяргей Войчанка
Уладзімір Цэслер


11. Скульптура Беларусі.

На пачатку існавання у ХІ-ХІІ стст. скульптура існавала не столькі ў якасьці манументальнага ці станковага мастацтва (выключэнне – ідалы язычніцкага культу, якія не дашлі да сёняшняга часу (Шклоўскі ідал –амаль адзіны прадмет), колькі ў выглядзе прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – маленькіх упрыгожванняў-абярэгаў (змеявякі), прадметаў хрысціянскага культу (абразкі, элкапіёны, крыж Ефрасініі Полацкай, зроблены Лазарам Богшай) ці прадметаў з асяроддзя быту феадальнай арыстакратыі і заможных гараджан (шахматныя фігуркі). Часта ўпрыгожванні рабіліся ў “звярыным стылю”, характэрным для ўсяго заходнееўрапейскага мастацтва. Дробная пластыка была шырока прадстаўлена да ХVІ ст. (Абразок Жыровіцкай Маці Божай) прыходам каталіцызму на беларускія землі у ХІV пасля Крэўскай уніі 1385 (1389 пабудавана Фара Вітаўта ў Гродне) актыўна развіваецца манументальная і станкавая скульптура ў межах эктэрьеру і інтэрьеру касцёла – алтары, дэкаратыўная разьба, медальернае мастацтва (Распяцце, ХІV ст. Віцебская вобл., в. Галубічы, Апостал, ХVІ ст. Брэсцкая вобл., в. Шарашова). У ХVІ ст. пашырылася мемарыяльная скульптура як частка шляхецкай пахавальнай культур, дзе часта надмагілле ператвараляся ў скульптурна-архітэктурнае збудаванне ( Бернадзін Занобія дж Джыанорціс, Надмагілле Гаштольда, 1540, Вільна; Надмагілле Паўла Гальшанскага з майстэрні Падавана (Яна Марыя Моска)). На тэрыторыі ВКЛ працуюць майстры з Італіі, Германіі, Галандыі, Польшчы. Вельмі высокі ўзровень дасягнула драўляная скульптура барока і ракако ў ХVІІ-ХVІІІ ст. (Ян Шміт, галоўны алтар іезуіцкага касцёла Францыска Ксаверыя ў Гродна, алтар капліцы Св. Барбары у касцёле бернардзінцаў у Будславе, П.Перэці і Ян Марыя Галі, касцёл аўгусцінцаў у Гродзенскай вобл., в. Міхалішкі, галоўны алтар Францысканскага касцёла ў Пінску, ХVІІІ ст., Іосіф Прукнер, Эпітафія Баляславу Біспінку, Троіцкі касцёл у Ружанах, ХVІІІ ст.). Праваслаўная царква круглую скульптуру як рэлігійны вобраз забараняла, але развіцце скульптурнай пластыкі праявілася у царскіх брамах (Царская брама, ХVІ ст., Пружанскі р-н, в. Варанілавічы; Царская брама з Юр’еўскай царквы г.Віцебска, ХVІІ ст., Царскія вароты Георгіеўскай царквы ў Давыд-Гарадку, ХVІІІ ст.) Майстэрства аздаблення храмаў было настолькі высокім, што беларускіх майстроў запрашалі ў Масковію на аздаблення княжацкіх і царскіх палатаў, царквоў.
З ХVІІІ ст. шырока распаўсюджваецца культура садова-паркавых скульптур (Сфінскы Новага Замку, Гродна). З ХІХ ст. вельмі папулярнымі былі варыяцыі антычных статуй, бюстаў і рэльефаў, алегарычных і міфічных фігур (львы –ахоўнікі, грыфоны). Часта рабіліся копіі вядомых скульптур (скульптура Іісуса Хрыста Sucrum Corda пры гродзенскім іезуіцкім касцёле (1900)– копія варшаўскай скульптуры сярэдзіны ХІХ ст. Анджэя Прушынскага для касцёла Святога Крыжа ). З уваходам зямель Беларусі у склад Расійскай імпэрыі новымі цэнтрамі арыентацыі сталі Пецярбург і Масква. У 1803 годзе пры Віленскім універсітэце быў адкрыт клас скульптуры пад кіраўніцтвам французскага скульптара Андрэ Ле Бруна, пазней – Казімірам Ельскім, якія падтрымлівалі сістэму класіцызма ў мастацтве. Той жа Казімір Ельскі, прадстаўнік дынастыі скульптараў Ельскіх, сваёй творчасцю сцвярджаў ідэі грамадзянства і патрыятызму, чалавечай каштоўнасці (бюсты віленскіх прафесараў, дзяржаўных дзеячаў, рэльефы Віленскага універсітэта і кафедральнага сабору), напісаў трактат “Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу” (1822). Пасля закрыцця Віленскай мастацкай школы атрымаць адукацыю можна было ў Пецярбурге, Маскве, Варшаве, Кракаве, Мюнхене. Адсутнасць умоў для развіцця творчай дзейнасці на радзіме вымушала заставацца там і пасля заканчэння вучобы. Марк Антакольскі , Ілля Гінзбург, Іван Шрэдэр, Міхаіл Мікешын – працавалі ў Расійскай імперыі. На тэрыторыі Беларусі працавалі Альфрэд Ромер, Генрых Дмахоўскі і Алена Скірмунт. З пачаткам 20 ст. эмігрыравалі Жак (Хаім-Якаб) Ліпшыц, Аскар Мешчанінаў, Раман Вярхоўскі, Восіп Цадкін.
У савецкай Беларусі асноўнай тэматыкай стала Ленініана (у кожным горадзе быў помнік Леніну), мемарыяльныя скульптуры, бюсты і медальоны савецкіх герояў – у 1918 годзе апублікаваны дэкрэт “Аб помніках Рэспублікі”, дзе вызначаўся”ленінскі план манументальнай агітацыі”. Былі знесены помнікі, якія “не адпавядалі ні гістарычнай, ні мастацкай каштоўнасці”, замест іх сталі будавацца помнікі “новым героям”. План “манументальнай агітацыі” выконвалі Аляксандр Грубэ, Абрам Бразер, Давід Якерсон, Андрэй Бэмбель, Матвей Манізер, Заір Азгур. Пасля вайны важнай часткай скульптурнага мастацтва стала манументальнае мастацвта мемарыяльных комплексаў - Курган Славы, Хатынь, Брэсцкая крэпасць, (Сяргей Селіханаў, Андрэй Заспіцкі, Леанід Левін, Аляксандр Фінскі, Эльза Полак, Леў Гумілёўскі і інш.). З сярэдзіны 70х ствараюцца больш лірычныя скульптуры (Анатоль Анікейчык, Святлана Гарбунова, Леанід Зільбер, Валяр’ян Янушкевіч ). У канцы 90х актыўна развіваецца новы жанр – гарадская скульптура (Уладзімір Жбанаў, Уладзімір Панцялеяў). Сучасная скульптура прадстаўлена творамі Тамары Сокалавай, Васіля Васільева, Уладзіміра Цэслера і Сяргея Войчанкі (“Дванаццаць з дваццатага”), Уладзіміра Слабодчыкава, Ігара Засімовіча, Канстанціна Касцючэнкі і інш. а таксама праектамі -інсталяцыямі (Артур Клінаў, Вольга Сазыкіна і інш.)




Шклоўскі ідал

элкапіён
Абразок Жыровіцкай Маці Божай

Распяцце, ХІV ст. в. Галубічы,
Апостал, ХVІ ст. ., в. Шарашова

Бернадзін Занобія дж Джыанорціс, Надмагілле Гаштольда,
Надмагілле Паўла Гальшанскага з майстэрні Падавана (Яна Марыя Моска)
Іосіф Прукнер, Эпітафія Баляславу Біспінку, Троіцкі касцёл у Ружанах

Ян Шміт, галоўны алтар ікасцёла Францыска Ксаверыя ў Гродна,
алтар капліцы Св. Барбары у касцёле бернардзінцаў у Будславе,
П.Перэці і Ян Марыя Галі галоўны алтар касцёла аўгусцінцаў у в. Міхалішкі, галоўны алтар Францысканскага касцёла ў Пінску,

Царская брама, в. Варанілавічы;
Царская брама з Юр’еўскай царквы г.Віцебска,
Царскія вароты Георгіеўскай царквы ў Давыд-Гарадку

Казімір Ельскі

Марк Антакольскі ,
Ілля Гінзбург,
Іван Шрэдэр,
Міхаіл Мікешын

Альфрэд Ромер,
Генрых Дмахоўскі ,
Алена Скірмунт

Хаім-Якаб Ліпшыц,
Аскар Мешчанінаў,
Раман Вярхоўскі,
Восіп Цадкін.

Аляксандр Грубэ,
Абрам Бразер,
Давід Якерсон,
Андрэй Бэмбель,
Матвей Манізер,
Заір Азгур
.

Сяргей Селіханаў,
Андрэй Заспіцкі,
Леанід Левін,
Аляксандр Фінскі,
Эльза Полак,
Леў Гумілёўскі

Анатоль Анікейчык,
Святлана Гарбунова,
Леанід Зільбер,
Валяр’ян Янушкевіч

Уладзімір Жбанаў,
Уладзімір Панцялеяў

Тамара Сокалава,
Васіль Васільеў,
Уладзімір Цэслер і Сяргей Войчанка, (“Дванаццаць з дваццатага”),
Уладзімір Слабодчыкав,
Ігар Засімовіч,
Канстанцін Касцючэнка

Артур Клінаў
Вольга Сазыкіна




 

Краткий конспект по истории искусств для 2 класса. Введение в историю искусств.
Краткий коснпект по истории искусств для 2 класса. Искусство Древнего Мира.

Краткий конспект по истории искусств для 3 класса. Искусство Античности и Средневековья
Краткий конспект по истории искусств для 3 класса. Искусство Возрождения

Краткий конспект по истории искусств для 4 класса. Искусство 17-18 веков.
Краткий конспект по истории искусств для 4 класса. Искусство 18-19 веков.

Краткий конспект по истории искусств для 5 класса. Искусство 20 века.
Кароткі нарыс па гісторыі мастацтваў Беларусі. 5 клас.

 
 

 

©2009 ДХШ г. Гродно
ГлавнаяО школеУченикам и родителямГалереяКонтакт